28 Марта, 2024 Четверг

На абласным свяце вызначылі лепшых

  • 25 ноября 2016 Общество Беларуская 0

    У мінулую пятніцу ў Лагойску Міншчына адсвяткавала «Дажынкі-2016». Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі сабраў у райцэнтры аграрыяў і фермераў з усёй вобласці. Канкурэнцыя пры выбары сталіцы свята працаўнікоў вёскі была высокая, на яе прэтэндавалі Дзяржынск, Нясвіж, Слуцк і Стоўбцы. Але Лагойск быў абраны сталіцай абласных «Дажынак» як лідар па тэмпах росту РВП (рэгіянальнага валавога прадукту).  Два гады запар сельгас- прадпрыемствы рэгіёна — у лідарах па паказчыках.

    Традыцыйна перад святам цэнтральныя вуліцы горада былі адрамантаваны і добраўпарадкаваны. У галерэі Давідовіча і на цэнтральнай плошчы працавалі сцэ-нічныя пляцоўкі, дзе выступалі творчыя калектывы. На вуліцы Савецкай разгарнулі выставу падворкаў і вырабаў народных майстроў.

    Цырымонія ўзнагароджання перадавікоў прайшла ў спецыяльна абсталяваным шатры на цэнтральнай плошчы горада. У гэты ж дзень у Лагойску быў урачыста адкрыты і новы будынак ЗАГСа.

    Выступаючы на ўрачыстасцях, старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра зазначыў, што аграрыі Мінскай вобласці здолелі выйсці на лідарскія пазіцыі ў краіне, дзякуючы прафесіяналізму ў працы.

    «Мінская вобласць з’яўляецца найбуйнейшым аграрным рэгіёнам рэспублікі, і вынікі працы яе прад-прыемстваў аграпрамысловага комплексу ў значнай ступені вызначаюць харчовую бяспеку краіны, а таксама сацыяльную стабільнасць у грамадстве», — асабліва падкрэсліў Сямён Шапіра.

    Ён адзначыў, што па выніках работы за дзевяць месяцаў 2016  года ў цэнтральным рэгіёне тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак склаў 106 % да леташняга ўзроўню. «Гэта самы вялікі ў рэспубліцы прырост аб’ёмаў вытворчасці сельгаспрадукцыі, які дасягнуты, дзякуючы прафесіяналізму работнікаў аграрнай галіны», — канстатаваў старшыня Мінаблвыканкама. Ён  звярнуў увагу ўдзельнікаў урачыстага мерапрыемства на той факт, што Мінская вобласць на працягу апошняга дзесяцігоддзя трывала ўтрымлівае рэпутацыю галоўнай жытніцы краіны. Толькі ў цэнтральным рэгіёне атрымалася пераадолець мяжу ў  2 млн. т па валавым намалоце збожжавых  і зернебабовых культур разам  з кукурузай.    Па апошніх да-дзеных, сельгаспрадпрыемствы сабралі 2 млн. 10 тыс. т збожжа. Самая высокая ўраджайнасць збожжавых не толькі ў Мінскай вобласці, але і ва ўсёй Беларусі зафіксавана ў ААТ «Гастэлаўскае» (Мінскі раён) — 91,8 ц/га. «Працаўнікам АПК вобласці ўдалося забяспечыць лідзіруючыя пазіцыі за кошт павышэння ўраджайнасці, строгага захавання тэхналагічнай дысцыпліны, зніжэння энергазатрат і выдаткаў матэрыяльных рэсурсаў на вытворчасць прадукцыі. Важна, што вобласць забяспечыла значны рост вытворчасці тавараёмістых культур — цукровых буракоў, рапсу, бульбы», — заўважыў Сямён Шапіра.

    Працягваючы тэму, ён распавёў, што сярэдняя ўраджайнасць бульбы ў гаспадарках рэ-гіёна аказалася самай высокай у краіне — 291 ц/га, што на 40 ц/га вышэй за сярэднюю па Беларусі.

    Дзякуючы багатаму ўраджаю цукровых буракоў — больш за 1,5 млн. т (37 % ад агульнарэспубліканскага збору) — Мінская вобласць забяспечыла гадавую патрэбнасць усёй краіны ў сыравіне для вытворчасці цукру. Што тычыцца жывёлагадоўчай галіны, то ўдзельная вага вобласці ў агульнарэспубліканскім прыросце вытворчасці жывёлы і птушкі ў жывой вазе склала 69 %, а малака — больш за 70 %.

    Прадметам гонару аграрыяў рэ-гіёна можа быць таксама лідарства ў рэспубліцы і па такім якасным паказчыку, як таварнасць малака: 90 % яго рэалізуецца вышэйшым гатункам і гатункам «экстра».

    Кажучы пра раёны-лідары па выніках сельскагаспадарчага года, Сямён Шапіра адзначыў дасягненні Лагойскага, Стаўбцоўскага, Смалявіцкага, Дзяржын-скага, Нясвіжскага раёнаў. «Аднак на любым працоўным месцы, на любой пасадзе, каб эфектыўна працаваць, нельга спыняцца на дасягнутым. Аб творчым падыходзе да справы, ініцыятыве, ужыванні найноўшых тэхналогій і выкарыстанні перадавога вопыту ў сваёй працы нельга забываць ні на хвіліну.

    Усім супрацоўнікам аграрнай галіны трэба больш актыўна за-дзейнічаць нявыкарыстаныя рэзервы», — заклікаў кіраўнік Мінскай вобласці.

    Сямён Шапіра выказаў словы падзякі кіраўнікам і спецыялістам аграрнай галіны за нялёгкую працу, якая забяспечвае развіццё рэгіёна.

    Кульмінацыяй абласнога фестывалю-кірмашу стала цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога спаборніцтва ў розных відах сельгасработ, а таксама сямейных дынастый, працоўная дзейнасць членаў якіх цесна звязана з сельскай гаспадаркай. Трэба зазначыць, што прадстаўнікі Нясвіжскага раёна часцей за іншых падымаліся на сцэну па ўзнагароды, а наша дэлегацыя была самай шматлюднай.

    «НН».

    www.nesvizh-news.by/

     

    Автор: "НН"Нясвіжскія навіны
    Теги: 

Комментарии (0)