03 Мая, 2024 Пятница

На сцяне шматпавярхоўкі ў Маладзечне наносяць графіці

  • 28 ноября 2016 Общество Беларуская 0

    Вялікая выява пажарнага на сцяне дома №139 па Вялікім Гасцінцы будзе бачная здалёк. Мастакі паабяцалі, што яна не паблякне 5 гадоў.

    У Маладзечне ўпершыню ствараецца вялікае тэматычнае графіці.  Мастакі Мацвей і Віталій  прадстаўляюць студыю мастацкага афармлення «ZADELO». У ёй жа быў распрацаваны і дызайн-макет малюнка. Эскіз на сцяну наносіўся ў цёмны час пры дапамозе праектара.

    — Выява малюецца па загадзя вызначаных контурах, — гаворыць Віталій. — У пэўным парадку балончыкам распыляюцца плямы, якія на адлегласці зліваюцца ў цэласны вобраз. Аднаго балончыка хапае прыкладна на 10 квадратных метраў «палатна». Усяго будзе выкарыстана 30-40 колераў і адценняў. Графіці не паблякне як мінімум 5 гадоў.

    — Такога маштабнага заказу ў нас яшчэ не было, — дапоўніў калегу Мацвей. – Ды і дзевяціпавярхоўку распісваем упершыню. Да гэтага нашым рэкордам быў пяціпавярховы будынак. Раней працавалі ў Жодзіне, Уздзе, іншых гарадах. Агульная плошча маладзечанскага графіці – 255 квадратных метраў.

    Фота: Аляксей ПЛАТКО.

    Автор: Алег БЯГАНСКІ.Маладзечанская газета
    Теги: 

Комментарии (0)