24 Апреля, 2024 Среда

Прыгожыя і крэатыўныя - гэта дзяўчаты з БРСМ

  • 05 декабря 2016 Общество Беларуская 0

    Раённы конкурсу «Міс БРСМ-2016» доўжыўся 5 гадзін. Пяць з паловай гадзін яго арганізатары выбіралі самую яркую, творчую, ініцыятыўную і крэатыўную прадстаўніцу маладзёжнага руху з 16 удзельніц.

    Апошні раз мерапрыемства праводзілася ў 2009 годзе. Спецыялісты раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы дапамагалі ажыццявіць усе творчыя задумы райкама БРСМ. Журы ўзначаліла выконваючы абавязкі першага сакратара Марта Матусевіч.

    Конкурс зацікавіў найперш старшакласніц гарадскіх навучальных устаноў. Да іх таксама далучыліся прадстаўніцы Чысцінскай і Красненскай школ, а з Палачананскай прыехалі нават дзве.

    Дзяўчаты падрыхтавалі творчыя самапрэзентацыі, расказалі пра свае захапленні і наладзілі моднае дэфіле. Выступаць пад нумарам «1» заўсёды не проста. Але Валерыя Таргонская з Чысці справілася з хваляваннем і ў выніку атрымала тытул «Міс фота».

    Анжаліка Дзямідка з СШ №8 стала «Міс Зачараванне», Лізавета Хадасевіч з СШ №12 — «Міс Грацыя», Яна Машкова з СШ №4 — «Міс Загадка», Ангеліна Дземянкова з гімназіі №10 — «Міс Арыгінальнасць»,

    Тытул «Міс БРСМ-2016» дастаўся Марыі Бялькевіч. Дзяўчына шмат гадоў яна займаецца бальнымі танцамі, а таксама любіць гуляць у валейбол, спяваць у хоры.

    Першай віцэ-міс названа Маргарыта Кубліцкая.

    Другая віцэ-міс, а таксама «Міс інтэрнэт-сімпатыя» – Анастасія Чаркасава.

    Акрамя пераможцаў і прызёраў конкурсу былі вызначаны найбольш яркія ўдзельніцы ў сямі намінацыях. Абсалютна ўсе дзяўчаты атрымалі прызы. Сярод іх – фен, плойка, касметыка, сертыфікаты на фотасесію і заняткі ў спартыўным клубе «Тытан».

    Фота: Аляксей ПЛАТКО.

    Автор: Ірына РАБУШКА.Маладзечанская газета

Комментарии (0)