04 Мая, 2024 Суббота

Першы дакумент атрымалі вучні Міжэвіцкай школы

  • 16 декабря 2016 Общество Беларуская 0

    Чатырнаццацігадовыя вучні Міжэвіцкай школы (тры хлопчыкі і тры дзяўчынкі) падчас урачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да 95-годдзя з дня заснавання службы па грамадзянству і міграцыі, атрымалі свой першы дакумент ─ пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

    Цырымонія  праходзіла  ў кабінеце гісторыі Беларусі  ў шчырай і добразычлівай атмасферы.

    Святочнае мерапрыемства пачалося з вандроўкі ў гісторыю. Вядучыя свята расказалі прысутным, што ўпершыню пашпарт з’явіўся ў Германіі ў 15-ым стагоддзі і выдаваўся не ўсім.

    Далей, першы дакумент дзецям уручыла Ірына  Філіпчык, начальнік аддзялення па грамадзянству і міграцыі Слонімскага РАУС.

    ─ Сёння важны дзень для кожнага з вас. Атрымліваючы пашпарт, вы становіцеся паўнапраўнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Маладым у нашай краіне дадзены вялікія магчымасці,─ сказала Ірына Мікалаеўна.

    Вучні далі клятву юнага грамадзяніна. Яны паабяцалі ганарова нясці званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, быць годнымі памяці дзядоў і прадзедаў.

    Віноўнікаў урачыстасці павіншавала дырэктар школы Аннэта Васільеўна Аніськевічі падарыла кнігі “Я ─ грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

    Наказ юным грамадзянам далі іх малодшыя сябры, якія распавялі аб тым,  як трэба шанаваць і берагчы дакумент.

    P.S. У Міжэвіцкай школе зараз займаюцца 118 чалавек, сярод іх 26 вучняў старэйшага звяна.  Школу наведваюць дзеці Мяльканавіч, Пасініч, Салянікоў, Сялявіч, Зосімавіч, Вострава, Сяргеевіч, Лапухова. Хлопчыкаў і дзяўчынак  на заняткі дастаўляе спецыяльны аўтобус.

    Автор: Кацярына ЯНУШЭВІЧСлонімскі веснік
    Теги: 

Комментарии (0)