26 Апреля, 2024 Пятница

Заззяй агнямі, ёлка!

  • 23 декабря 2016 Общество Беларуская 0

    У мінулую пятніцу ў Шчучыне на плош­чы Свабоды сабраліся не то­ль­кі дзеці, але і дарослыя жы­ха­ры горада. Прывітаць Дзеда Мароза і Снягурачку прыйшлі выхаванцы дзіцячых садкоў і мясцовых школ. Сапраўднае казачнае прадстаўленне развярнулася ля гарадской ёлкі. 

    Было ўсё: пошукі Дзядулі Мароза і перамога дабра над злом. Казачныя персанажы зап­ра­ша­лі ўсіх у дружны карагод. Раз, два, тры! Удар посаха Дзядулі Мароза – і роз­на­ка­ля­ро­выя агеньчыкі зазіхацелі на галінках лясной прыгажуні, якая сёлета ну вельмі прыгожа прыбрана! Гараджане дружна вадзілі карагоды і спявалі навагоднія песні, удзельнічалі ў вясёлых гульнях і танцавалі. Адным словам,  весяліліся ад душы.

    Дапамагалі малечы не згубіцца ў вялікім натоўпе валанцёры СШ №3 г. Шчучына. Свята атрымалася сапраўды яркім і цікавым. А падаравалі ўсім казачны настрой педагогі і выхаванцы Палаца творчасці дзяцей і моладзі. – Новы год – гэта новыя спадзяванні  і новыя хвіліны радасці, – гаворыць педагог дадатковай адукацыі ПТДіМ Н.Л. Сыч.

    – У горадзе ўжо на кожным кроку адчуваецца  святочны настрой. Прыемна бачыць шчучынцаў, якія ідуць шчаслівыя, вясёлыя, усміхаюцца адзін другому. На адкрыццё ёлкі я прыйшла разам са сваімі сябрамі – выхаванцамі тэатральнай студыі. Дарэчы, мы актыўна рыхтуемся да свята. Сваімі рукамі стварылі цудоўныя падарункі. Зычу такога добрага настрою кожнаму.

    Нельга не адзначыць старанні работнікаў нашай камунальнай службы, якія   паклапаціліся пра тое, каб Шчучын стаў святочным. У сапраўдны светлавы парк ператварыліся плошча, сквер і вуліцы роднага горада. Цяпер гараджане з задавальненнем фатаграфуюцца з прыгожымі навагоднімі скульптурамі – аленямі,  карэтамі, сімвалам надыходзячага года – Пеўнем і іншымі яркімі атрыбутамі Новага года. Шчучын у чаканні святаў.

    Ганна КАСПЕР. Фота аўтара. 

    Автор: Анна КасперДзянніца

Комментарии (0)