20 Мая, 2024 Понедельник

Акцыя "Нашы дзеці": сяброўства, праверанае часам

  • 30 декабря 2016 Общество Беларуская 0

    Прадстаўнічая дэлегацыя наведала Маладзечанскі цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі.

    Сярод візіцёраў – рэктар Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Марат Жылінскі, першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда краіны Валерый Калінковіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Людміла Канановіч. Наборы мэблі для кухні і пакояў, спартыўны інвентар, грашовыя сертыфікаты і салодкія падарункі перадалі шэфы сваім падапечным.

    Варта заўважыць, што цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі сябруе з калектывам Вярхоўнага Суда ўжо больш за 10 гадоў і амаль столькі ж — з Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце. Дружба, правераная часам, з маладзечанскім філіялам №601 ААТ «ААБ Беларусбанк» пачалася ў 1996 годзе — з дня ад-

    крыцця цэнтра. Чарговы раз банкіры завіталі на навагодняе свята і ўручылі сертыфікат на 800 рублёў. Прыйшлі і прадстаўнікі раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», з якой таксама наладжана плённае супрацоўніцтва. А работнікі  Маладзечанскага чыгуначнага вузла далучыліся да кола сяброў летась.

    Першы раз у якасці дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання пабывала ў спецыяльнай адукацыйнай установе Л. Канановіч. Калі Людміла Мікалаеўна была намеснікам старшыні райвыканкама і курыравала сацыяльную сферу, неаднойчы наведвала гэты цэнтр, дбала аб яго добраўпарадкаванні і паляпшэнні матэрыяльна-тэхнічнай базы. Добрым падарункам ад дэпутата для хлопчыкаў і дзяўчынак стаў спартыўны інвентар.

    А кнігі чароўных казак Людміла Мікалаеўна ўручыла юным пацыентам мясцовай дзіцячай бальніцы і выхаванцам Радашковіцкай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Яна не толькі павіншавала ўсіх са святамі, але і пацікавілася будзённымі справамі калектываў, планамі на перспектыву, пагаварыла з навучэнцамі.        

    … У сацыяльных установах раёна пабывалі прадстаўнікі многіх мясцовых арганізацый і службаў. Сярод тых, хто прымае актыўны ўдзел у дабрачынных мерапрыемствах, — гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях, медыцынскі каледж, дзіцячы цэнтр культуры «Расток». Пажаданні ад дарослых дзецям аднолькавыя – здароўя і шчасця. Трэба сказаць, што па заканчэнні навагодніх свят добрыя справы на Маладзечаншчыне не заканчваюцца...

    Автор: Ірына РАБУШКА.Маладзечанская газета
    Теги: 

Комментарии (0)