28 Апреля, 2024 Воскресенье

Когда батюшка берется за топор, или как в Шерешево благоустраивают кладбища

  • 18 января 2017 Общество Беларуская 0

    Будучыня ёсць там, дзе не забываюць пра мінулае, дзе ўшаноўваюць памяць продкаў. Найяскравей гэта бачна на могілках.

    На тэрыторыі  Шарашэўскага сельсавета некалькі буйных могілак, догляд іх патрабуе і сродкаў, і намаганняў. На стале перад старшынёй сельскага Савета дэпутатаў Дзмітрыем Чайкоўскім зробленыя ім планы каталіцкіх і праваслаўных могілак  у Шарашэве і Крыніцы. На малюнках, акрамя культавых пабудоў, адзначаны  і старыя дрэвы, якія неабходна прыбраць.

    — У гэтым годзе мы правялі значную работу па навядзенні парадку на могілках. Усяго на тэрыторыі сельсавета арганізавалі  пяць суботнікаў, на двух з якіх менавіта добраўпарадкоўвалі месцы пахаванняў. Шмат было зроблена Шарашоўскім участкам Пружанскага КУВП “Камунальнік” на чале з Андрэем Віктаравічам Янушкевічам. Напрыклад, на каталіцкіх могілках прыбралі 44 аварыйныя дрэвы, усталявалі каля 400 метраў плоту.

    За навядзенне парадку на праваслаўных могілках узяўся мясцовы святар Мікалай Пашкевіч. Ён арганізаваў збор сродкаў сярод вернікаў на спілаванне старых дрэў. Ужо знеслі 33 дрэвы, 17 чакаюць сваёй чаргі. Трэба адзначыць, што і сам бацюшка не баіцца фізічнай працы. Мы засталі яго якраз за работай з сякерай у руках. 

    Автор: Кацярына ПашкевічРаённыя будні

Комментарии (0)