19 Апреля, 2024 Пятница

Цераз Случ – па новым пераходзе

  • 23 января 2017 Общество Беларуская 0

    Для жыхароў вёсак Навадворцы і Кляпчаны пачатак 2017 года азначаны добрай падзеяй: у раёне так званага танкавага маста цераз Случ укладзены трывалы металічны пешаходны пераход. З гэтай просьбай случчане звярталіся ў мясцовыя органы ўлады, да старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Уладзіслававіча Янчэўскага. Стары пераход прыйшоў у нягоднасць, быў небяспечны для выкарыстання. Вяскоўцам даводзілася рабіць вялікі «круг», каб трапіць у горад, а цераз раку гэта магчыма зрабіць значна хутчэй.

    Як адзначыў старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Аляксеевіч Ражанец, актыўнасць і нераўнадушша ў гэтай справе праявілі прадстаўнікі дэпутацкага корпусу. Асноўную арганізацыйную нагрузку  падчас рэалізацыі намечанага ўзяў на сябе старшыня Кіраўскага сельвыканкама Аляксандр Піліпавіч Клязовіч. З дапамогай ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат» (дырэктар дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Мікалай Паўлавіч Пруднік) праведзена ўмацаванне берагоў Случы каменнем (дастаўлена каля 50 машын камення).  Камбінат прадаставіў таксама васьмітонную сталёвую пляцоўку, якая і стала асновай пешаходнага перахода, пагрузчык і іншую тэхніку. Актыўны ўдзел у рэалізацыі гэтай задачы прыняў начальнік аддзела вонкавай механізацыі цукроварафінаднага камбіната  дэпутат Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Сяргей Уладзіміравіч Жаўрыд.

    Два грузападымальныя краны  ПМК-226 (начальнік дэпутат Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Сямёнавіч Казак) былі задзейнічаны на ўкладцы перахода. Высокае майстэрства ў гэтай няпростай справе праявілі кранаўшчыкі ПМК-226 Міхаіл Даўгалевіч, Мікалай Гардзейчык.

    Свой уклад унеслі  вайскоўцы 30-й асобнай чыгуначнай брыгады. Сапраўды, калі мы разам – любая справа па плячы.

    Автор: Наталья СЕЛЕЗНЁВАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)