28 Марта, 2024 Четверг

Кітайскія сябры зацікавіліся Нясвіжчынай

  • 24 марта 2017 Общество Беларуская 0

    У сераду Нясвіжскі раён наведала дэлегацыя Кітайскага народнага таварыства дружбы з замежнымі краінамі. Мэта візіту — азнаямленне з рэгіёнам і правядзенне перамоў аб су-працоўніцтве.

    Гасцей з Паднябеснай сустракаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко. Ён расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. А таксама адказаў на шматлікія пытанні замежнікаў.

    Кітайскую дэлегацыю цікавілі аспекты наладжвання эканамічных узаемаадносін і культурнага абмену. У гэты дзень госці пабывалі на аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны. Азнаёміліся з гарадской інфраструктурай.

     — Тое, што мы ўбачылі, уражвае! Ваш рэгіён дынамічна развіваецца, і мы з радасцю гатовы да супрацоўніцтва, — зазначыў кіраўнік дэлегацыі, намеснік старшыні Кітайскага народнага таварыства дружбы з замежнымі краінамі Сун Цзын.

    «НН».

    www.nesvizh-news.by/

    Автор: "НН"Нясвіжскія навіны
    Теги: 

Комментарии (0)