26 Апреля, 2024 Пятница

"Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак"

  • 30 марта 2017 Общество Беларуская 0

    20 сакавіка ў Беларусі пад такой назвай стартавала рэспубліканская акцыя грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

    Да акцыі актыўна далучыліся школьнікі Случчыны. Напрыклад, вучні сярэдняй школы №8 правялі ўборку тэрыторыі зялёнай зоны ў 11-м гарадку; вучні Знаменскай СШ прыбіралі тэрыторыю каля помніка загінулым у час Вялікай Айчыннай вайны воінам-аднавяскоўцам; члены пярвічкі БРСМ СШ№5 прыбралі месца пахавання воіна-інтэрнацыяналіста П.І. Калеснікава на гарадскіх могілках. У акцыі таксама прынялі ўдзел вучні СШ №10 імя С.Ф. Рубанава і СШ №6.

    Карэспандэнт «Слуцкага краю» адправілася ў аграгарадок Леніна. Вучні мясцовай школы вырашылі падчас канікул навесці парадак каля помніка воінам-землякам, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

    «Узброіўшыся» венікамі, граблямі і рыдлёўкамі, школьнікі дружна ўзяліся за справу: прыбіралі апалае лісце, смецце, бялілі бардзюры.

    – Я ніколі не адмаўляюся ад удзелу ў такіх акцыях, – дзяліўся думкамі вучань Ленінскага ВПК  яслі-сад – сярэдняя школа Сяргей Клімовіч. – Лічу, што мы, у тым ліку і такім чынам, павінны аддаваць даніну павагі салдатам, якія адстойвалі сваю зямлю. Падобныя акцыі – неад’емная частка патрыятычнага выхавання моладзі нашай рэспублікі.

      – Рэспубліканская акцыя «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак» ужо не першы раз праводзіцца ў нашай краіне, – адзначыла выконваючая абавязкі першага сакратара Слуцкага райкама БРСМ Кацярына Урбановіч, – і накіравана на прыцягненне маладых людзей да ўдзелу ў мерапрыемствах па добраўпарадкаванні аб’ектаў культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыны, тэрыторый населеных пунктаў, месцаў масавага адпачынку, водаахоўных зон і прыбярэжных палос вадаёмаў, паркаў.

    Автор: Ірына МАЛЯЎКАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)