08 Мая, 2024 Среда

Дбаем пра будучыню

  • 06 апреля 2017 Общество Беларуская 0

    Кніжную выстаўку, прысвечаную 500-годдзю беларускага кнігадрукавання, сёлета пакажуць у Кітаі, Расіі, Сербіі, Чэхіі і Польшчы. Днямі яе адкрылі ў Савеце Рэспублікі. На ёй можна ўбачыць не толькі кніжныя навінкі, але і тое, як іх рабілі паўтысячагоддзя таму. Парламентарыі змаглі ўласнаручна стварыць паперу і афорт старонкі з Бібліі.

    — Калі на ўзроўні парламента краіны, на высокім дзяржаўным узроўні разглядаюцца пытанні нацыянальнай культурнай, гістарычнай, кніжнай спадчыны, мы з поў-най упэўненасцю можам сказаць, што Беларусь дбае пра сваю будучыню і мацуе гэту будучыню менавіта на прынцыпах высокай духоўнасці, — адзначыла міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

    Сёлета звыш двух мільёнаў рублёў дзяржава выдаткавала на падтрымку нацыянальнага кнігавыдання. Яны накіраваны на праекты ў мастацкай літаратуры і энцыклапедычным кнігавыданні. У гэты юбілейны год плануецца правесці звыш 70 мерапрыемстваў, прысвечаных круглай даце. У сакавіку Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ аб стварэнні шматтомнага выдання «Рэспубліка Беларусь: дасягненні апошніх 25 гадоў». Яно ўбачыць свет у 2018 годзе. «Мы цяпер працуем над стварэннем праекта электроннай энцыклапедыі Рэспублікі Беларусь», — паведаміла Лілія Ананіч.

    БелТА.

    www.nesvizh-news.by/

    Автор: БелТА.Нясвіжскія навіны
    Теги: 

Комментарии (0)