26 Апреля, 2024 Пятница

Віной ахвяр стала іх нацыянальнасць

  • 11 апреля 2017 Общество Беларуская 0

    75 гадоў таму назад, у сакавіку – красавіку 1942 года, нямецка-фашысцкімі захопнікамі былі расстраляны тысячы мірных жыхароў Жлобіна, Стрэшына і Шчадрына. У асноўным гэта былі яўрэі, а таксама – беларусы, руск ія і цыгане. 

    Так званае «канчатковае вырашэнне яўрэйскага пытання» фашысты ажыццяўлялі на тэрыторыі Жлобінскага раёна паступова. Ужо ў жніўні 1941 года ў Жлобіне былі створаны 2 гета, дзе яўрэйскае насельніцтва падвяргалася пабоям і здзекванням. Нявольнікам забаранялася самавольна пакідаць тэрыторыю гета, карыстацца тратуарамі, грамадскімі ўстановамі, паркамі і транспартам. Таксама для яўрэяў было абавязковым нашэнне апазнавальных знакаў: нарукаўных павязак і жоўтых нашывак з шасціканцовымі зоркамі.

    Трагічная развязка адбылася вясной 1942 года. Першымі ахвярамі фашыстаў сталі яўрэі з  мястэчка Шчадрын, дзе гета праіснавала каля васьмі месяцаў. 8 сакавіка 1942 года карнікі падвялі шчадрынцаў да могілак. Тут загадзя былі вы- рыты канавы, у якія загналі людзей, а потым расстралялі. У гэты дзень усё яўрэйскае насельніцтва мястэчка (каля 2000 чалавек) было знішчана.

    Потым настала чарга жлобінскіх і стрэшынскіх яўрэяў. Іх расстрэльвалі два дні – 12 і 14 красавіка 1942 года. Адбылося гэта ў полі паміж Жлобінам і вёскай Лебядзёўка (сёння ў складзе Жлобіна). Лічыцца, што ў тыя страшныя дні пад Лебядзёўкай загінула каля 2500 чалавек. Адзіная віна гэтых людзей – яны былі яўрэямі. Мы, прадстаўнікі пасляваенных пакаленняў, павінны ведаць аб злачынствах фашыстаў і помніць іх ахвяр.

    Уладзімір МАЛЕЦ,

    супрацоўнік дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея.

    Автор: Уладзімір МАЛЕЦНовы дзень
    Теги: 

Комментарии (0)