26 Апреля, 2024 Пятница

12 мая пройдзе прэс-аўтапрабег па знакавых мясцінах Ашмяншчыны

  • 13 апреля 2017 Общество Беларуская 0

    Прэс-аўтапрабег па гісторыка-культурных аб’ектах Ашмянскага раёна праводзіць установа “Рэдакцыя газеты “Ашмянскі веснік” сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама. Запрашаем у пятніцу, 12 мая, далучыцца да сумеснага праекта калег з раённых, рэгіянальных, абласных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфармацыі.

    Аўтапрабег па знакавых мясцінах  Ашмяншчыны  прымеркаваны да Дня друку і Дня Перамогі. Мэта падарожжа – папулярызацыя гісторыка-культурнай і літаратурнай спадчыны  Ашмянскага раёна дзеля прыцягнення ўвагі аматараў вандровак, інвестараў і мецэнатаў да культурна-турыстычнага патэнцыялу рэгіёна.

    Гістарычная спадчына, адна з галоўных частак якой — помнікі архітэктуры, з’яўляецца каштоўным скарбам, што пакінулі нам продкі. У нашым раёне знаходзяцца як тыповыя ўзоры культавых пабудоў, так і шэраговыя помнікі, якія, хаця і не з’яўляюцца «зоркамі першай велічыні», але спрыяюць захаванню гістарычнага ландшафту краю.

    Падчас вандроўкі ўдзельнікі прэс-аўтапрабегу наведаюць Ашмянскі музей імя Францішка Багушэвіча, а таксама  гістарычны цэнтр Ашмян: касцел Св. Міхаіла Архангела,   храм Уваскрасення Хрыстова, сінагогу 2-й паловы 19 стагоддзя, руіны касцёла францысканцаў, які быў пабудаваны ў 1505 годзе.  Кожны год ў Вербную нядзелю вернікі каталіцкай канфесіі здзяйсняюць крэсны ход, несучы  крыж на гару вуліцы Францішканскай, якая лічыцца самай вялікай кропкай ў Беларусі, і ўстанаўліваюць там яго. Мясцовыя каталікі і паломнікі называюць гэту гару ашмянскай Галгофай.

    У аграгарадку Баруны ўдзельнікі прэс-аўтапрабегу наведаюць будынак базыльянскага манастыра, касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла, дзе шануецца абраз Маці Божай Барунскай (суцяшальніцы засмучаных) невядомага мастака. У падземнай капліцы ў самім будынку касцёла можна будзе ўбачыць святую крыніцу, аформленую ў выглядзе фантана.

     Школа  у  Барунах – адзін з буйнейшых базыльянскіх цэнтраў на Беларусі ў 17 – першай трэці 19 стагоддзя.

    Наведваючы Баруны, нельга абмінуць памятны знак экіпажу самалёта “Ілья Мурамец” – першы на постсавецкай прасторы імянны манумент, прысвечаны ваеннаслужачым, загінуўшым у Першую сусветную вайну.

     У праграме аўтапрабегу наведванне Гальшанскага гарадзішча – помніка археалогіі 12-14 стагоддзя, з вышыні якога адкрываецца  таямнічая  панарама аграгарадка Гальшаны і яго ваколіц. Гэта мястэчка – адно з самых цікавых і  багатых  на факты і звесткі ў гістарычным плане населеных пунктаў. Падчас вандроўкі па Ашмянскім краі вас чакаюць і іншыя цікавыя адкрыцці.

    Далучайцеся, чакаем, не пашкадуеце!

    Просім да 29 красавіка 2017 г. паведаміць аб сваім удзеле ў прэс-аўтапрабегу і ўказаць колькасць удзельнікаў. Наяўнасць свайго транспарту абавязковая.

    Кантактныя тэлефоны: 8-01593 45165, 45565; 8 0296941023.

    Автор: Анна ДавидовичАшмянскі веснік
    Теги: 

Комментарии (0)