23 Апреля, 2024 Вторник

Крэатыўнае віншаванне

  • 21 апреля 2017 Общество Беларуская 0

    На пачатку гэтага тыдня «Полацкі веснік» сустрэў свой стогадовы юбілей. Перагорнута чарговая старонка гісторыі полацкай газеты, а наперадзе яшчэ безліч знакавых дат і новых падзей.  Прыемна, што адлік новага стагоддзя пачаўся са шчырых віншаванняў чытачоў і падпісчыкаў. 

    Свой соты дзень нараджэння «Полацкаму весніку» пашчасціла адзначаць у маладзёжнай сталіцы Рэспублікі Беларусь. А гэта значыць, што полацкія юнакі і дзяўчаты проста не маглі пакінуць без увагі такую дату. Крэатыўная, актыўная, творчая моладзь падрыхтавала для любімай газеты незвычайнае віншаванне-флэшмоб. А натхніла рабят галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама Аксана Грыб.

    У сераду больш за 120 навучэнцаў полацкіх сярэдніх спецыяльных і прафесіянальна-тэхнічных навучальных устаноў сабраліся на плошчы Свабоды, каб выказаць сваю любоў полацкай газеце і друкаванаму слову. Узяўшы ў рукі «віноўніцу» імпрэзы і паветраныя шары, хлопцы і дзяўчаты з розных куткоў пло­шчы рушылі ў цэнтр. Далучылася да моладзі і народная студыя эстэтычнага выхавання «Колибри» (ГПК). І неўзабаве на пляцоўцы з’явілася вялізная абрэвіятура: «ПВ», і ў неба ўзляцелі паветраныя шары. Навучэнцы бадзёра ўзмахвалі рознымі нумарамі «Полацкага весніка», вітаючы ўсіх, хто праходзіў міма. Такое яркае віншаванне атрымала полацкая газета ад юнакоў і дзяўчат нашага старажытнага горада. А «Полацкі веснік», у сваю чаргу, падрыхтаваў падарунак для сваіх чытачоў і падпісчыкаў — урачы­сты вечар 28 красавіка ў 17.00 ў ПК КСК ААТ «Полацк-­Шкловалакно».

    …Мяняюцца людзі, змяняецца час, але для «Полацкага весніка» застаецца ня­зменным жаданне данесці да чытачоў даставерную і цікавую інфармацыю, тую, якую не пад сілу «ўхапіць» у медыапрасторы. Узяўшы ў рукі любімую газету, вы абавязкова адчуеце цеплыню і пяшчоту, з якой рыхтавалася кожная старонка свежага нумара. 

    Автор: Валянціна ЛіпкоПолацкі веснік
    Теги: 

Комментарии (0)