25 Апреля, 2024 Четверг

Папрацавалі плённа

  • 21 апреля 2017 Общество Беларуская 0

    22 красавіка ў Беларусі прайшоў традыцыйны рэспубліканскі суботнік. Удзел у ім дружна прынялі  і жыхары Нясвіжчыны. Мы пацікавіліся на месцах, чым займаліся ў гэты дзень працаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

    Вадзім КУХАРЧЫК, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “ПМК-217”:

    — Наш калектыў быў заняты  на сваіх працоўных месцах, на будаўнічых аб’ектах. Гэта — пра-кладка інжынерных сетак у мікрараёне Паўночны і ўзвя-дзенне адміністрацыйнага будынка па вуліцы Сыракомлі ў райцэнтры, будаўніцтва жылых дамоў у аграгарадку Астроўкі і фермы “Чанавічы” ў ААТ “Лань-Нясвіж”. А таксама — рамонтныя работы  ў дзіцячым аздараўленчым лагеры “Арляня”. Работнікі бухгалтэрыі, эканамічнай службы і іншых аддзелаў наводзілі парадак на вытворчай базе арганізацыі.

    Вольга МАЛЕЦ, намеснік дырэктара  па ідэалагічнай рабоце  адкрытага акцыянернага  таварыства “17 Верасня”:

    — У суботу мы месцамі яшчэ  працягвалі  навядзенне парадку на тэрыторыі прадпрыемства, якое вялі  некалькі дзён запар. Выканалі  вялікі аб’ём работы. Ачысцілі ад галін і смецця за-крытыя грамадзянскія могілкі ў Вялікай Ліпе. Кіпела работа на ўсіх жывёлагадоўчых аб’ектах: падмяталі тэрыторыю, вывозілі смецце, бялілі бардзюры і дрэвы, чысцілі сянажныя ямы. Работнікі  майстэрні і машыннага двара  таксама добраўпарадкавалі  свае “ўладанні”. Паляводы дапамагалі дарожнікам ачышчаць ад смецця  прыдарожныя палосы, сабралі  яго і вакол міні-палігона цвёрдых бытавых адходаў каля вёскі Панюцічы — ён хоць  і знаходзіцца на балансе ЖКГ, але ж вакол яго тэрыторыя — наша, і мы зацікаўлены ў тым, каб у полі было чыста.

    На палях сельгаспрадпрыемства механізатары  вялі вясновыя работы. Так, Дзмітрый Клаўсюк працягваў сяўбу цукровых буракоў. Занёс на свой рахунак у гэты дзень каля 30 гектараў. Глебу пад кукурузу запраўлялі арганічнымі ўгнаеннямі. Працавала 4 раскідвальнікі і пагрузчык. Унеслі каля 1000 тон кампостаў. І ўслед іх заворвалі. На гэтай рабоце пастараліся механізатары Іван Зянько і Віктар Майсеня. 25 чалавек занарадзілі  на збор камянёў на палях. Людзі працавалі шчыра, з клопатам пра добры ўраджай-2017.

    Усяго ў нашым акцыянерным таварыстве ўдзел у рэспубліканскім  суботніку  прыняло каля 150 чалавек.

    Пётр КУЛІК, дырэктар закрытага акцыянернага таварыства “Аблрапс-аграсэрвіс”:

    — 22 красавіка, у суботу, на вытворчасці  працягваўся звычайны  тэхналагічны працэс. Перапрацоў-валі сою, атрым-лівалі соевы алей і шрот. Сыравіну  закупілі ва Украіне. Сваім транспартам з Магілёўскай вобласці завозім рапс.

    Уласнымі сіламі займаемся бягучым рамонтам будынка канторы. Гэтаму таксама трэба  ўдзяляць увагу — побач з вытворчымі пытаннямі.

    Сёлета наш калектыў атрымаў Дыплом ІІІ ступені ў аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў раёна. Ёсць куды імкнуцца далей, што мы і робім.

    Уладзімір РАЎБЕЦКІ,  старшыня Гарадзейскага пасялковага выканкама:

    — Мы паставілі перад сабой задачу расшырыць тэрыторыю зоны  адпачынку “Ціхая затока”. Гарадзейскі цукровы камбінат пачаў завозіць сюды грунт. Працягвалася гэта работа і  падчас рэспубліканскага суботніка. А восенню высадзім на гэтай плошчы дрэвы і кустарнікі. Акрамя  добраўпарадкавання ў пасёлку, працаўнікі камбіната былі заняты на сваёй вытворчасці  і ў далучаных  сельгаспрадпрыемствах Капыльскага раёна.

    Значны аб’ём работы выканалі ў лесапарку. Так, у замацаванай зоне № 5 прадстаўнікі СЗАТ “Еўратарэкс” пасадзілі дрэвы. Гэтым жа займаліся ў сваёй зоне № 7 работнікі філіяла “Ільнонасенне”. А прадстаўнікі чыгуначнай станцыі Гарадзея ў сваёй зоне № 8 убіралі сухія дрэвы.

    Наводзілі чыгуначнікі парадак і на падведамаснай тэрыторыі. А яна  ў іх вялікая, уключае вуліцы Саўгасную, Перамогі і Стаўбцоўскую гарадскога пасёлка, прыдарожныя палосы.

    Людзі Гарадзейскага  збожжапрыёмнага прадпрыемства  наводзілі парадак на тэрыторыі былой сенабазы, убіралі  там дрэвы. Ачышчаная зямля пяройдзе  ў севазварот СВК “Гара-дзея”.

    Калектыў ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс”, акрамя работы на  асноўнай вытворчасці, добраўпарадкаваў сваю тэрыторыю, а таксама вуліцы Вакзальную і Інтэрнацыянальную.

    Калектывы навучальных устаноў прыбіралі свае тэрыторыі. Трэба адзначыць, што ўжо дагэтуль гарадзейскія СШ № 1 і СШ № 2 высадзілі каля 1000 са-джанцаў арэха маньчжурскага, бярозы, таполі, елкі, сасны і піхты.

    Прадстаўнікі Гарадзейскай дапаможнай школы-інтэрната актыўна шэфствуюць над мемарыялам памяці  ахвяр фашызму. Яго тэрыторыю прыбралі, пабялілі ствалы дрэў, бардзюры.

    Перад Вялікаднем, у чысты чацвер, мы арганізавалі  ўборку грамадзянскіх  могілкаў у г.п. Гарадзея. Вычысцілі кантэйнерную пляцоўку і стыхійныя звалкі, закончылі выразку і ўтылізацыю кустарнікаў, пазней правядзём хімапрацоўку, каб падрост гэты не падымаўся. Для работы на могіл-ках ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс” вы-дзеліў пагрузчык, ЖКГ — двух рабочых і трактар, ПМК-217 і збожжапрыёмнае прадпрыемства — па самазвалу. Гэтай жа тэхнікай завезлі  грунт на гарпасялковую вуліцу Патрыётаў, засыпалі ім  каля царквы Ражства Прасвятой Багародзіцы ямкі, што заставаліся пасля зносу  аварыйных таполяў. Навялі  парадак і каля касцёла.

    Апытанне правяла

    Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.   

    Автор: Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬНясвіжскія навіны
    Теги: 

Комментарии (0)