Падведзены вынікі рэспубліканскага творчага конкурсу “Залатое пяро-2017”. Сёлета на конкурс паступіла 33 творчыя работы. Прадстаўлены СМІ ўсіх абласцей Беларусі: друкаваныя, тэлебачанне і радыё, інтэрнэт-рэсурсы, інфармагенцтва “БелТА”.
Сярод пераможцаў рэспубліканскага конкурсу ёсць і прадстаўнік Брэстчыны. Лаўрэатам конкурсу ў намінацыі “За стварэнне і развіццё інтэрнэт-рэсурсаў рэгіянальных СМІ” стала супрацоўніца рэдакцыі раённай газеты “Івацэвіцкі веснік” Дар’я Удовіна. Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання лаўрэатаў конкурсу адбылася 3 мая ў Рэспубліканскім доме журналіста. Мы віншуем калегу з высокай узнагародай і зычым ёй новых творчых перамог.
Калектыў рэдакцыі “ІВ”.
Комментарии (0)