19 Апреля, 2024 Пятница

Скора стануць у строй

  • 11 мая 2017 Общество Беларуская 0

    4 мая на базе 30-й Чырванасцяжнай асобнай чыгуначнай брыгады прайшоў дзень прызыўніка. Для будучых салдат правялі экскурсію па часці, падчас якой юнакі азнаёміліся з асаблівасцямі службы, умовамі побыту ваеннаслужачых. Будучыя навабранцы наведалі музей транспартных войскаў. На пляцы адбыўся святочны мітынг. Ушанавалі памяць землякоў, загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны, усклалі кветкі да помніка Герою  Савецкага Саюза Пятру Купрыянаву і памятнага знака вязням лагера савецкіх ваеннапалонных і мірных грамадзян.

    – Ужо стала традыцыяй, што напярэдадні накіравання юнакоў ва  Узброеныя Сілы мы праводзім дзень прызыўніка, – адзначыў ваенны камісар ваеннага камісарыята Слуцкага і Старадарожскага раёнаў Аляксандр Міхайлавіч Петравец. – Жадаю навабранцам, каб у вашым жыцці былі толькі вучэбныя баі, моцнага здароўя і поспехаў у службе.

    Падчас урачыстасці юнакоў павіншавалі падпалкоўнік у адстаўцы Васілій Васільевіч Равінскі, намеснік начальніка Слуцкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні падпалкоўнік міліцыі Андрэй Міхайлавіч Заяц і іншыя. Благаславіў на службу будучых салдат іерэй Сергій Рында.

    Ветэраны Узброеных Сіл уручылі будучым вайскоўцам павесткі і лісты з наказам землякоў. Юнакі паабяцалі выканаць наказы, годна несці службу.

    Автор: Ірына МАЛЯЎКАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)