23 Апреля, 2024 Вторник

"Малады педагог-2017" на Случчыне

  • 19 мая 2017 Общество Беларуская 0

    Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама, Слуцкі райкам прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама, Слуцкая раённая арганізацыя Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

    У завочным (адборачным) туры прынялі ўдзел 12 педагогаў Случчыны. У фінал выйшлі сямёра.

    Давайце знаёміцца.

    Настаўнік-дэфектолаг ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка» г. Слуцка» Кацярына Аляксандраўна Барысавец. Педагагічнае крэда: «Педагогі могуць паспяхова кагосьці вучыць, калі ў гэты ж час старанна вучацца самі».

    Педагог дадатковай адукацыі УА «Слуцкі цэнтр турызму» Ягор Дзмітрыевіч Цвірко. Педагагічнае крэда: «Дарыць дзецям свята. Разумець усё тое, што ты робіш, і быць з дзецьмі на адной хвалі».

    Настаўнік англійскай мовы ДУА «Гімназія №1 г. Слуцка» Маргарыта Вітальеўна Несцерава. Педагагічнае крэда:

    Учительство –не труд, а отречение,

    умение всего себя отдать,

    уйти на долгий подвиг и мучение,

    и в этом видеть свет и благодать.

    Учительство –когда в глазах холодных

    зажжется понимания заря,и ты поймешь,

    старался не бесплодно и знания разбрасывал не зря.

    Настаўнік нямецкай мовы ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Слуцка» Алеся Сяргееўна Кудзёлка. Педагагічнае крэда: «Пастаў дзіця побач з сабой, і аднойчы твой вучань перасягне цябе».

    Настаўнік гісторыі і геаграфіі ДУА «Сярэдняя школа №5 г. Слуцка» Генадзій Генадзьевіч Гапановіч. Педагагічнае крэда: «Імкніся не да таго, каб дасягнуць поспеху, а да таго, каб тваё жыццё мела сэнс».

    Выхавальнік ДУА «Яслі-сад вёскі Сярагі» Вольга Анатольеўна Пенязь. Педагагічнае крэда: «Знайсці ў дзіцяці зярнятка творцы, якое трэба ўзгадаваць, аберагаць і пастаянна развіваць».

    Настаўнік фізікі і матэматыкі ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка» Аліна Анатольеўна Дранковіч. Педагагічнае крэда: «Вучыць – значыць удвая вучыцца».

    У першым конкурсе «Калі ўмееш сам – навучы іншага» маладыя педагогі правялі майстар-класы па сваіх напрамках дзейнасці. Так, гледачы ў зале пазнаёміліся з практыкаваннямі «грыбок» і «лапатка», прайшлі шлях у квэставай гульні, даведаліся аб сучасным падыходзе да вывучэння англійскай мовы, пра тое, як на зямлі зараджалася пісьменства, навучыліся рашаць ураўненні аўтарскім спосабам і іншае.

    У другім творчым конкурсе «Рэклама – рухавік адукацыі» канкурсантам трэба было раскрыць свае жыццёвыя прыярытэты, стаўленне да дзяцей, калег, значнасць прафесіі, паказаць прафесійную эрудыцыю. Педагогі падышлі да задання творча і крэатыўна. Яны спява-лі, танцавалі, рабілі ўсё, каб паказаць, што прафесію выбіралі сэрцам.

    У кароткіх перапынках, калі ўдзельнікі рыхтаваліся да наступных іспытаў, сваімі вы-ступленнямі гледачоў радавалі творчыя калектывы вучняў і педагогаў СШ №8.

    Пераможцам конкурсу стала настаўнік нямецкай мовы ДУА «Сярэдняя школа №4 г. Слуцка» Алеся Сяргееўна Кудзёлка, дыпломы лаўрэатаў конкурсу атрымалі настаўнік-дэфектолаг ДУА «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Сонейка» г. Слуцка» Кацярына Аляксандраўна Барысавец і настаўнік фізікі і матэматыкі ДУА «Сярэдняя школа №11 г. Слуцка» Аліна Анатольеўна Дранковіч.

    Конкурс паказаў, што маладыя педагогі прыйшлі ў прафесію, каб, прымаючы эстафету прафесіяналізму ў вопытных калег, радаваць і ўласнымі вынікамі педагагічнай працы, уносіць у педагагічную дзейнасць навізну, творчасць і крэатыўнасць.

    Автор: Ірына МАЛЯЎКАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)