16 Апреля, 2024 Вторник

Что такое баллистическая экспертиза, как распознать фальшивые деньги и по пуле найти преступника, узнали гимназисты во время экскурсии к пружанским криминалистам

  • 25 мая 2017 Общество Беларуская 0

    Экскурсію для сямікласнікаў з гімназіі арганізавалі крыміналісты Пружанскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

    З абсталяваннем, якое дагэтуль бачылі толькі ў фільмах, падлеткі атрымалі магчымасць пазнаёміцца ў рэальным жыцці.

    Гімназістам расказалі пра магчымасці Пружанскага экспертнага падраздзялення. Але найбольшую цікавасць выклікала, канешне, крыміналістычная лабараторыя: юным экскурсантам паказалі, як робіцца выяўленне слядоў пальцаў рук на месцы злачынства, што ўяўляе сабой дактыласкапічная экспертыза.

    Некаторыя нават змаглі паспрабаваць гэтую працэдуру на сабе. Акрамя таго, хлопчыкам і дзяўчынкам расказалі, як адбываецца распазнанне фальшывых грошай, што такое балістычная экспертыза і як па кулі знаходзяць злачынцу.

     

    Экскурсанты, узброіўшыся ведамі пра новую для іх прафесію — эксперт-крыміналіст, нават зацікавіліся, дзе можна атрымаць адпаведны дыплом і якім прадметам падчас школьнай вучобы трэба ўдзяляць асаблівую ўвагу, каб звязаць свой лёс з судовымі экспертызамі.

    Хто ведае, магчыма хтосьці з гэтых гімназістаў, якія з такім інтарэсам пазнавалі азы крыміналістыкі, стануць кваліфікаванымі спецыялістамі ў гэтай галіне.

    Генадзь Пракаповіч, начальнік Пружанскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

    Автор: Генадзь ПракаповічРаённыя будні

Комментарии (0)