24 Апреля, 2024 Среда

Міліцыя адзначае рэзкi рост штрафаў за распiцце алкаголю у грамадскiх месцах

  • 02 июня 2017 Общество Русский 0

    Паркі, скверы, берагі вадаёмаў, двары — месцы, дзе, парушаючы правілы, аматары моцных напояў не супраць прапусціць шкляначку-другую. Нават штрафы і магчымасць правесці ноч у ізалятары не спыняюць. Карэспандэнт «Р» разам з міліцыянерамі ППСМ Партызанскага РУУС праверыла мінскія двары на цвярозасць.

    У кожны м раёне горада ёсць асабліва праблемная вуліца, дзе бліжэй да выхадных ледзь не ля кожнага дрэва стаяць «кампаніі па інтарэсах».

    — Большасць тых, хто выпівае ў грамадскіх месцах, нармальна рэагуюць на такія праверкі. Калі людзі адэкватныя, то хапае папярэджання, — камандзір другога аддзялення ўзвода ППС міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Трапянок едзе па звыклым маршруце.

    — Што з'яўляецца грамадскім месцам? — удакладняю.

    — У законе выразна пазнача­на, дзе можна распіваць напоі, — падключаецца да размовы міліцыянер узвода ППСМ Ула­дзімір Дзем'янкоў. — Гэта бары, рэстараны і іншыя піцей­ныя дамы. Усё, што па-за іх ме­жамі, — гэта грамадскае мес­ца, і там распіваць спіртное забаронена.

    Не праходзіць і пяці хвілін, як мы выяўляем першых пару­шальнікаў. Два хлопцы зручна размясціліся на газоне ў скверы ля станцыі метро «Трактарны завод». Сядзяць ціха-мірна, адзін прама на нашых вачах збіраецца адкаркаваць 1,5-літровую бутэльку цёмнага піва. Гісторыя тыповая: ішлі з працы, вырашылі адпачыць, купілі напою. Бутэлька адпраўляецца ў сметніцу, хлопцы — па дамах. На першы раз абышліся папярэджаннем. А вось наступны парушальнік. Яго знаходзім на лавачцы ля пад'езда аднаго са шматкватэрных дамоў на вуліцы Грыцаўца.

    — У мяне праблемы са здароўем. Я працую па 17 гадзін у суткі. Маю права, — аматар выпіць на лавачцы ля дзіцячай пляцоўкі вырашыў не здавацца. Нарад вязе яго ў РУУС. За распіванне алкагольных напояў у грамадскім месцы і з'яўленне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення яму пагражае штраф да 15 базавых велічынь і нават арышт на тэрмін да дзесяці сутак.

    У гэты момант па рацыі паведамляюць, што трэба даставіць у ізалятар нецвярозую жанчыну. Маргарыта ўкрала галёнку індычкі з крамы. Супрацоўнікі гандлёвай кропкі выклікалі міліцыю. Паколькі да разгляду суда абвінавачваную трэба трымаць пад вартай, вязём Маргарыту ў ізалятар на завулак Інструментальны, 5. Там яна застанецца да раніцы.

    Ужо амаль сцямнела, калі па рацыі паведамілі аб чарговым парушальніку. Малады чалавек учыніў дома на вуліцы Фролікава, 41, скандал з бойкай, бацька выклікаў міліцыю... Вязём хлопца на Перадавую, 11, на медагляд.

    — Адпусціце, а? — просіцца Аляксандр. — На працы адзначалі выхад калегі на пенсію, а бацьку не спадабалася, што п'яны дадому заявіўся. Пасварыліся...

    У калідоры на Перадавой, 11, на лавачцы ўжо прымасціліся некалькі чалавек: нехта — аматар «культурнага адпачынку» на прыродзе, другі сеў за руль нецвярозым. Медагляд паказаў у Аляксандра 2,1 праміле алкаголю ў крыві. Яго таксама вязём у ізалятар.

    Па дарозе размаўляем пра тое, што ў хуткім часе Мінск будзе ратавацца ад спёкі на пляжах. Ну і куды ж без піва! Між тым галоўны спадарожнік трагедый на вадзе — алкаголь. Упэўненасць у плыўцоў расце з кожнай выпітай шклянкай. Таму інспектары пачалі патруляваць ўжо прыбярэжныя тэ­рыторыі. Нярэдка ім трапляюцца падлеткі. Вось напярэдадні ў лесапаркавай зоне мікрараёна Дражня недалёка ад лыжаролернай трасы затрымалі кампанію падлеткаў з півам.

    — Што тычыцца непаўналетніх дзяцей да 16 гадоў, то за іх у такім выпадку адказваюць бацькі, — патлумачыў старшы ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Партызанскага РУУС Дзмітрый Юсько. — Дзецям забаронена ў любых грамадскіх месцах ужываць любыя алкагольныя напоі. Звярніце ўвагу, арганізацыі грамадскага харчавання для непаўналетніх не з’яўляюцца выключэннем.

    У кожным раёне горада ёсць асабліва праблемная вуліца, дзе бліжэй да выхадных ледзь не ля кожнага дрэва стаяць «кампаніі па інтарэсах». У Партызанскім раёне гэта бульвар Трактарабудаўнікоў. Застаём тут развясёлую кампанію: кавалер з дзвюма жанчынамі. У адной у руках адкрытая бутэлька таннага віна. Усе яны трапляюцца далёка не ў першы раз...

    — Кефір купілі, па дарозе скіс — пусціце, — не прыдумаўшы нічога разумнейшага, просяцца парушальнікі, вырываюцца і скандаляць.

    Усю кампанію вязём па звычным маршруце: спачатку на мед­агляд, а затым у ізалятар. Сёння ноччу яны саставяць кампанію Маргарыце і Аляксандру.

    Автор: Инна ГОРБАТЕНКОРэспубліка
    Теги: 

Комментарии (0)