28 Марта, 2024 Четверг

"Спорт без межаў"

  • 05 июня 2017 Общество Беларуская 0

    На базе Слуцкай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву спаборнічалі ў хуткасці, спрыце наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання інвалідаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слуцкага, Клецкага, Любанскага, Старадарожскага і Салігорскага раёнаў.

    Загадчыца аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў Слуцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ірына Эдвардаўна Гурына запрасіла каманды ў спартыўнае падарожжа па востраве хуткасці, планеце гібкасці, горадзе спрыту, іншых маршрутах. Рабяты збіралі пазлы, завязвалі стужкі сяброўства. Хоць некаторым было і цяжка прайсці асобныя дыстанцыі, але яны спраўляліся, дапамагалі адзін аднаму. Сяброўская атмасфера адчувалася нават у назвах каманд: «Вясёлка», «Пазітыў», «Вясёлыя рабяты» і іншыя. Эстафеты, гумарыстычныя конкурсы, загадкі спадабаліся ўдзельнікам спаборніцтваў. Актыўнымі былі не толькі яны, але і балельшчыкі. Разам адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў флэшмобе – фізкультмінутцы.

    Час прайшоў хутка, у зале панаваў пазітыўны настрой, шчаслівыя ўсмешкі на тварах сведчылі пра гэта. Камандны запал, спартыўны азарт, радасць аб’ядналі рабят, а перамагло сяброўства. Усе каманды атрымалі падарункі, а кожны ўдзельнік – медаль. Прадстаўніцы слуцкай каманды выканалі цудоўны танец. Дапамагалі аддзяленню дзённага знаходжання інвалідаў Слуцкага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правесці спаборніцтвы валанцёры Слуцкага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.

    Як адзначыла намеснік дырэктара ДУ «Слуцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Вольга Уладзіміраўна Жогла, спартакіяда з’яўляецца адным з дзейсных спосабаў фарміравання матывацыі і навыкаў здаровага ладу жыцця ў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, прыцягнення іх да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і спортам, спрыяе сацыялізацыі асобых людзей, іх актыўнай жыццёвай пазіцыі.

    Автор: Ірына КАВАЛЕНКАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)