24 Мая, 2026 Воскресенье

Ганаровы абавязак

  • 15 июня 2017 Общество Беларуская 0

    Адбіваючы крок, маладыя салдаты выходзілі са строю, гучалі словы: «Я, грамадзянін Рэспублікі Беларусь… Урачыста клянуся…». Пасля завяршэння ўрачыстага рытуалу маладыя салдаты спелі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

    Павіншаваў вайскоўцаў са знамянальнай падзеяй намеснік Міністра абароны па тыле, начальніку тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь генерал-маёр Віталій Іванавіч Кірэеў. Ён адзначыў, што прыняцце ваеннай прысягі – асаблівы дзень у жыцці юнакоў, іх родных.

    – Сімвалічна, што маладое папаўненне прымае прысягу незадоўга да  Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Вы, салдаты, будзеце праходзіць службу ў праслаўленым злучэнні, вайскоўцы якога падчас баявой і спецыяльнай падрыхтоўкі ўдзельнічаюць у рэалізацыі важнейшых дзяржаўных праграм, – гаварыў падчас урачыстасці Віталій Іванавіч Кірэеў. –  Жадаю вам з гонарам несці званне воінаў транспартных войскаў, стаць годнымі прадаўжальнікамі слаўных баявых і працоўных традыцый Чырванасцяжнага злучэння. Армейская служба з’яўляецца сапраўднай школай выхавання для юнакоў. Яна выхоўвае пачуццё асабістай адказнасці за лёс краіны. Сённяшнія навабранцы будуць надзейнымі абаронцамі сваёй сям’і, Айчыны.

    Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец, намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Ларыса Генадзьеўна Дабравольская выказалі ўпэўненасць, што вайскоўцы будуць захоўваць і працягваць традыцыі старэйшага пакалення, уносіць свой уклад ва ўмацаванне абараназдольнасці краіны, патрыятычнае выхаванне падрастаючага пакалення. Гучалі словы наказаў на годную службу маладым абаронцам Айчыны, асаблівая ўдзячнасць –  бацькам салдат за  выхаванне сыноў. Благачынны Слуцкай акругі протаіерэй Ігар Штэпа благаславіў салдат на годную службу.

    З гонарам і хваляваннем глядзела на сына Дзяніса Людміла Віктараўна Радзевіч,  якая прыехала на прысягу з Гомеля. «Упэўнена, што час службы ва Узброеных Сілах  пройдзе для сына з вялікай карысцю, паспрыяе загартоўцы яго характару», – гаварыла Людміла Віктараўна.

    Урачыстым маршам пад гукі ваеннага духавога аркестра прайшлі па пляцы ваеннаслужачыя. Для родных і бацькоў салдат былі арганізаваны экскурсія па часці, знаёмства з тэхнікай, якая стаіць на ўзбраенні брыгады. Незабыўныя ўражанні пакінуў у наведвальнікаў часці пляц-канцэрт ваеннага духавога  аркестра брыгады.

    Автор: Ірына КАВАЛЕНКАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)