20 Апреля, 2024 Суббота

Радвілішкі — Нясвіж. Працяг партнёрскіх адносін

  • 20 июля 2017 Общество Беларуская 0

    Па запрашэнні кіраўніка Радвілішскага самакіравання Антанаса Чапаноніса дэлегацыя Нясвіжскага  раёна ўзяла ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 450-годдзю горада Радвілішкі. У складзе дэлегацыі, якую ўзначальваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк, горад-партнёр у Літве наведалі начальнік філіяла «ДЭУ № 65» РУП «Мінскаўтадар-Цэнтр» Вячаслаў Мінкевіч, дырэктар прадстаўніцства Белдзяжстраху па Нясвіжскім раёне Ігар Кудрук, народны ансамбль песні “Млечны шлях” РЦК і раённыя зборныя каманды моладзі па футболе і баскетболе.

    Мэр Радвілішак па-сяброўску цёпла і ветліва прыняў нашу дэлегацыю ў адміністрацыі раёна. Самыя добрыя ўражанні пакінула знаёмства з горадам і рэгіёнам, уразілі сучасныя аб’екты сацыяльна-культурнай сферы. Цікава прайшла сустрэча з творчым калектывам мясцовага Дома культуры, дзе для членаў нашай дэлегацыі была падрыхтавана канцэртная праграма. Таксама нашы землякі наведалі ўстановы адукацыі, спорту і аховы здароўя. Дэлегацыя Нясвіжская раёна таксама прыняла ўдзел у святочным мерапрыемстве «450 год Радвілішкам», якое ў рамках дзяржаўнага свята — Дня Гедыміна — адбылося на вуліцах горада.

    Падчас свайго выступлення кіраўнік нашай дэлегацыі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк сардэчна павіншаваў жыхароў Радвілішак са святам і зазначыў, што супрацоўніцтва паміж нашымі гарадамі будзе ўсё больш напаўняцца канкрэтнымі справамі, і дамоўленасці здабудуць рэальнае ўвасабленне. Плануецца развіваць партнёр-скія адносіны ва ўсіх сферах дзейнасці, якія з’яўляюцца важнымі для Нясвіжа і Радвілішак, — у прамысловасці, прадпрымаль-ніцтве, малым і сярэднім бізнесе, гандлі, сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі, ахове здароўя, экалогіі, турызме і іншых сферах.

    Прыемна зазначыць, што выступленне нясвіжскіх артыстаў падчас гала-канцэрта выклікала вялікую цікавасць гледачоў і, па водгуках літоўцаў, стала ўзорным ва ўсёй музычнай праграме свята.

    Асобна трэба адзначыць перамогу нашых спартсменаў у цяжкіх двухдзённых спаборніцтвах. Юнакі з футбольнай каманды разам са сваім трэнерам Дзянісам Лазюком прывезлі дадому кубак за першае месца. Выхаванцы трэнера па баскетболе Сяргея Гапановіча сталі другімі.

    У ліку гарадоў і раёнаў-партнёраў на свяце прысутнічалі сябры з Францыі, Латвіі, Грузіі, Украіны і Польшчы.

    Вынікам сустрэчы стала падпі-санне пагаднення аб супрацоў-ніцтве паміж  Нясвіжскім раённым выканаўчым камітэтам і самакіраваннем Радвілішскага раёна. У  дакуменце прадугледжаны двухбаковыя візіты спартсменаў для вучэбна-спартыўных мерапрыемстваў і культурнага адпачынку, агавораны фінансавыя выдаткі па абмене дэлегацыямі. Народнаму ансамблю «Млечны шлях» паступіла прапанова выступіць з канцэртнай праграмай у рамках Малых алімпійскіх гульняў  Еўрасаюза, якія будуць праходзіць у горадзе Радвілішкі ў 2018 годзе.

    Дзмітрый

     ЯШЧАНКА.

    www.nesvizh-news.by/

    Автор: Дзмітрый ЯШЧАНКАНясвіжскія навіны
    Теги: 

Комментарии (0)