26 Апреля, 2024 Пятница

Месца ў інтэрнэт-прасторы

  • 11 августа 2017 Общество Беларуская 0

    Інтэрнэт прынёс у журналістыку новыя трэнды, адзначыла міністр. «Глыбока перакананая, што трэба рабіць чарговы крок наперад, — заявіла Лілія Ананіч. — Трэба ў кожнай рэдакцыі мець работнікаў або нават структуру, якія будуць мэтавым чынам працаваць у інтэрнэт-прасторы. Проста сайт з неабнаўляемай або нерэгулярна абнаўляемай інфармацыяй нікому сёння не патрэбны, патрэбныя сайты, якія абнаўляюцца кругласутачна. Акрамя таго, патрабуецца праводзіць работу ў сацыяльных сетках».

    На думку кіраўніка Мінінфарма, па-іншаму складана пазнаваць, як на публікацыю адрэагавалі спажыўцы інфармацыі. Гаворачы аб задачах рэгіянальнай прэсы на сучасным этапе развіцця, Лілія Ананіч падкрэсліла, што павінна быць прадстаўлена аб’ектыўная карціна жыцця, але карціна стваральная, каб пасля чытання інфармацыі з’яўлялася жаданне ўдасканальвацца. Такая задача патрабуе новых падыходаў у журналістыцы, адпаведна — і больш якаснай падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў.

    Дарэчы, падчас мерапрыемства адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання Ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі. Адну з іх за плённую працу па інфармаванні насельніцтва, высокі прафесіяналізм, усебаковае і аб’ектыўнае асвятленне падзей грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і культурнага жыцця рэгіёна з рук міністра атрымала намеснік галоўнага рэдактара нашага выдання Соф’я Любанец. Сардэчна віншуем!

    «НН».

     

    http://www.nesvizh-news.by/

    Автор: НННясвіжскія навіны
    Теги: 

Комментарии (0)