27 Апреля, 2024 Суббота

Собрали урожай и приготовили ризотто. В отделении дневного нахождения молодых инвалидов в Пружанах новое увлечение

  • 12 октября 2017 Общество Беларуская 0

    Пра тое, што ў аддзяленні дзённага знаходжання маладых інвалідаў, што знаходзіцца ў пасёлку Сонечны, збіраюцца восенню сабраць свой ураджай, мы пісалі яшчэ вясной. А днямі журналістаў запрасілі ацаніць намаганні калектыву.

    Нагадаем, што адкрыццё працоўнай майстэрні “Цуды цяплічныя” стала магчыма дзякуючы ААТ “Пружанскі малочны камбінат” і “Пружанскі райаграсэрвіс”, якія выдзелілі сродкі і дапамаглі ўладкаваць прыцяплічную тэрыторыю. А вось усе астатнія работы, нягледзячы на фізічныя цяжкасці, маладыя людзі выконваюць самі.

    Пад пільным кіраўніцтвам  інструктара па працатэрапіі Ганны Пятроўны Кныш хлопцы і дзяўчаты рыхтавалі глебу, вырошчвалі расаду, перасаджвалі яе ў цяпліцу, палівалі, вытрымлівалі тэмпературны рэжым. Цяпер у аддзяленні растуць свае памідоры, перцы некалькіх сартоў, фасоля, агуркі, бульба, капуста, буракі, морква, кукуруза, кабачкі, зеляніна і нават кветкі.

    Разнастаі-ліся і заняткі ў гуртку “Смак”. Гэта не дзіўна, бо зараз жа можна выкарыстоўваць тое, што вырашчана сваімі рукамі! Нават свята “Смачна есці!” наладзілі разам з Сонечным СДК. Запрасілі і бацькоў, якіх частавалі маласольнымі агуркамі і капустай “пяцімінуткай”, кабачкамі ў кляры і нават італьянскай стравай рызота.

    Па словах загадчыцы аддзялення Таццяны Васільеўны Шпарла, усе выхаванцы з энтузіязмам узяліся за новую справу, хоць на пачатку ўсім было боязна: ці атрымаецца?

    З вялікім задавальненнем яны працуюць з глебай і даглядаюць расліны. Некаторыя ўжо прымяняюць свае новыя веды і на хатніх агародах. Пэўныя віды работ выклікаюць цяжкасці, але ніхто не апускае рук і дапамагае агульнай справе ў сілу сваіх магчымасцей. Шчырая праца прынесла цудоўныя вынікі – з пачатку жніўня тут штодня збіраюць ураджай!

    Кацярына ПАШКЕВІЧ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

    Автор: Кацярына ПашкевічРаённыя будні

Комментарии (0)