19 Апреля, 2024 Пятница

"Формула дабра"

  • 02 ноября 2017 Общество Беларуская 0

    Мерапрыемства аб'яднала настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў. У гэты дзень школа ператварылася ў імправізаваны гандлёвы цэнтр.

    У фае гучала вясёлая музыка, працавалі цырульні, кафэ, цір, праходзілі  майстар-класы, можна было зрабіць аквагрым, манікюр, арганізавалі бяспройгрышную латарэю, спартыўныя, забаўляльныя мерапрыемствы.

    Каб набыць што-небудзь на кірмашы, гасцям трэба было купіць спецыяльныя жэтоны (1 жэтон – 1 рубель).

    Найбольшай папулярнасцю ў наведвальнікаў карысталіся цырульні. Гледзячы на дзівоснай прыгажосці прычоскі, якія атрымліваліся ў майстроў, я таксама не ўтрымалася, і, набыўшы жэтон, стала ўладальніцай шыкоўнай кароны з касы. Нямала жадаючых было зрабіць манікюр.

    Дзяўчаты аддавалі перавагу паслугам візажыста, малодшыя рабілі аквагрым. Намаляваць на твары маску бетмэна або іншага супергероя не адмаўляліся і хлапчукі. Але іх больш вабілі цір, батут і аўтабол.

    А які смачны водар ад хатняй выпечкі і духмянай гарбаты ў кафэ...

    – Дабрачынны кірмаш – гэта ўжо традыцыйнае мерапрыемства, дзе вучні нашай школы і іх бацькі робяць адну вялікую добрую справу, – расказала педагог-арганізатар СШ №11 Аксана Аляксандраўна Гапановіч. – Першы кірмаш мы правялі зімой 2015 года, тады на сабраныя грошы набылі новую штучную елку для школы. Цяпер кірмаш проводзім два разы ў год. Грашовыя сродкі, выручаныя на іх, мы пераводзілі на дабрачынныя рахункі дзецям, якім патрабуецца дарагое лячэнне. Не стаў выключэннем і чарговы кірмаш. Усе выручаныя сродкі (больш за 2 000 рублёў) будуць накіраваны на лячэнне маленькай случчанкі Маргарыты Малчанавай.

    Автор: Ірына МАЛЯЎКАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)