13 Июля, 2020 Понедельник

Пасадка дрэў і кустарнікаў будзе працягнута

  • 03 ноября 2017 Общество Беларуская 0

    Нясвіжскі раён прыняў актыўны  удзел у мерапрыемствах, якія праводзяцца ў рамках абласнога месячніка па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на зямлі. 

    Асноўны фронт работ разгарнуўся ў межах аўтамабільных дарог рэспубліканскага падпарадкавання. Як расказалі ў Нясвіжскім райвыканкаме, за дзесяць дзён было высаджана звыш адзінаццаці тысяч саджанцаў, і гэта работа будзе працягнута. Наступнымі месцамі пасадкі выбраны тэрыторыі абапал трасы  М1 і ўчасткі хуткасных адрэзкаў дарог вакол Нясвіжа.

    Трэба зазначыць, што работы па добраўпарадкаванні і азеляненні праводзіліся з дапамогай і пад пільнай увагай спецыялістаў Нясвіжскага доследнага лясніцтва ДЛГУ «Клецкі лясгас». Акрамя іх у высадцы дрэў і кустарнікаў прынялі ўдзел супрацоўнікі раённага выканаўчага камітэта, работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і іншых прадпрыемстваў і ўстаноў раёна.

    Дзмітрый ЯШЧАНКА.

    www.nesvizh-news.by/

    Автор: Дзмітрый ЯшчанкаНясвіжскія навіны
    Теги: 

Комментарии (0)