04 Июля, 2020 Суббота

У самых сучасных умовах

  • 21 ноября 2017 Общество Беларуская 0

    16 лістапада пасля рэканструкцыі адкрылася акушэрскае аддзяленне Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы. Рамонт праходзіў, што сімвалічна, на працягу дзевяці месяцаў.

    За гэты час на яго было за-трачана каля 570 тысяч рублёў. Праведзены работы па замене даху, узмацненню перакрыццяў і перамычак. Зроблены рамонт фасадаў, вонкавых аконных адхонаў, аздабленне сцен памяшканняў, рамонт столяў, замена пакрыцця падлогі, рамонт склепа. Усталяваны пажарная сігналізацыя і сістэма вентыляцыі, а таксама сістэма забеспячэння медыцынскімі газамі. Праве-дзены мерапрыемствы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя для фізічна аслабленых асоб — зроблены пандус на ганку ўваходнай групы. Добраўпарадкавана тэрыторыя, праезды і тратуары, устаноўлена прыгожая агароджа.

    Акрамя гэтага, пасля рамонту ў аддзяленні абноўлена мэбля і абсталяванне, змянілася сталовая, выканана рэканструкцыя санітарна-гігіенічных пакояў, у прыемны колер афарбаваны сцены, створаны ўмовы для знахо-джання пацыентак на ўзроўні сучасных патрабаванняў, значна палепшаны ўмовы працы медперсаналу. У дзень ад-крыцця аддзяленне пачало прыём пацыентак і гатова працаваць на поўную магутнасць.

    Ва ўрачыстым адкрыцці прымалі ўдзел старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко, галоўны ўрач Нясвіжскай ЦРБ Людміла Квецень, загадчык акушэрскага аддзялення Святлана Давыдэнка, прадстаўнікі будаўнічых арганізацый, медсупрацоўнікі і ганаровыя госці.

    «НН».

     

    www.nesvizh-news.by/

    Автор: «НН»Нясвіжскія навіны
    Теги: 

Комментарии (0)