22 Сентября, 2020 Вторник

Дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы наведаў старшыня Смаргонскага райвыканкама

  • 25 декабря 2017 Общество Беларуская 0

    Напярэдадні Новага года ў дзіцячых ўстановах  праводзяцца шматлікія ранішнікі, на іх прыходзяць Дзед Мароз са Снягуркай, прадстаўнікі падшэфных прадпрыемстваў і арганізацый, выканаўчай і заканадаўчай уладаў з падарункамі.

    22 снежня дзіцячае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы наведаў старшыня райвыканкама Генадзь Харужык. Ён павіншаваў дзетак, якія лечацца тут, іх мамаў з надыходзячым Новым годам, пажадаў здароўя, шчасця, радасці, пабольш усмешак.

    Паколькі наступны год – Год сабакі, надзвычай рухавай жывёліны,  то кіраўнік раёна выказаў пажаданне, каб хлопчыкі і дзяўчынкі былі энергічнымі,  энергія выкарыстоўвалася толькі на добрыя справы. Потым Генадзь Васільевіч уручыў навагодні падарунак хлопчыку, які сядзеў на каленях у мамы. 

    Некаторыя, найбольш смелыя дзеткі, падыходзілі да Дзеда Мароза са Снягуркай, бойка расказвалі каля ёлкі вершыкі на навагоднюю тэматыку і атрымлівалі пакеты з цукеркамі, іншымі салодкасцямі. А яшчэ галоўныя навагоднія персанажы пажадалі хлопчыкам і дзяўчынкам моцнага здароўя, каб яны больш не хварэлі. 

    У мамаў і дзетак засталіся прыемныя ўражанні ад арганізаванага для іх свята. У педыятрычным аддзяленні ЦРБ знаходзяцца 27 дзяцей. Некаторых з іх вернуцца дамоў да канца гэтага  года, іншыя будуць прадаўжаць лячэнне. Як адзначыла ў размове старшая медсястра Ірына Ціхановіч, не выключана, што на Новы год хлопчыкаў і дзяўчынак будзе чакаць святочнае меню.

    Автор: Юрый ЯНУШКЕВІЧСветлы шлях
    Теги: 

Комментарии (0)