29 Марта, 2024 Пятница

З віншаваннямі і падарункамі

  • 03 января 2018 Общество Беларуская 0

    У сустрэчы з часова ізаляванымі жанчынамі, якія знаходзяцца ў ЛПП №3, прынялі таксама ўдзел намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь палкоўнік унутранай службы Андрэй Мікалаевіч Дайліда, начальнік упраўлення ДВП МУС Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску і Мінскай вобласці палкоўнік унутранай службы Мікалай Мікалаевіч Акуневіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Слуцкага райвыканкама Віталій Іванавіч Бойка, старшыня Слуцкай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Таццяна Анатольеўна Даніловіч, валанцёры Таварыства Чырвонага Крыжа.

    Сапраўднае навагодняе свята падарыла жанчынам, якія ўтрымліваюцца ў лячэбна-працоўным прафілакторыі, Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа. З віншаваннямі з надыходзячым Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым, цёплымі пажаданнямі да іх звярнулася генеральны сакратар БТЧК Вольга Віктараўна Мычко:

    – Жадаю, каб вы хутчэй вярнуліся ў свае сем’і, да сваіх дзетак і ў вас пачалося новае шчаслівае жыццё. Чалавеку многае па сілах, трэба толькі верыць у гэта, імкнуцца змяніць сваё жыццё да лепшага, і ўсё атрымаецца. Няхай у новым годзе збываюцца  вашы спадзяванні, будзе многа светлых падзей.

    Здзяйснення мар, добрых змен у новым годзе зычылі ўдзельніцам сустрэчы намеснік начальніка Дэпартамента выканання пакаранняў Андрэй Мікалаевіч Дайліда, іншыя госці.

    Канечне, не абышлося без галоўных персанажаў навагодняга свята – Дзеда Мароза і Снягуркі, якія віншавалі, частавалі прысутных цукеркамі, дарылі лісты з пажаданнямі, гаварылі, што можна і трэба напаўняць жыццё добрымі справамі, дапамагаць іншым. Гэтай высакароднай справай займаецца Таварыства Чырвонага Крыжа. З яго дзейнасцю пазнаёмілі валанцёры.

    Для жанчын, якія ўтрымліваюцца ў ЛПП №3, ад Таварыства Чырвонага Крыжа прывезлі адзенне, пачастункі, некаторыя сродкі асабістай гігіены. За гэта дзякавала дэпутатам, валанцёрам Таварыства Чырвонага Крыжа  начальнік лячэбна-працоўнага прафілакторыя №3 падпалкоўнік унутранай службы Алеся Рыгораўна Горбель.

    Расчуліла гэта мерапрыемства многіх яго ўдзельніц, ад святочнай атмасферы, добрых пажаданняў, сардэчных слоў слязінкі з’явіліся на  вачах часова ізаляваных. Вельмі хочацца верыць, што  гэта сустрэча стане для іх яшчэ адным штуршком  да здаровага, светлага, паўнацэннага жыцця. Гавораць, навагоднія дні напоўнены асаблівай чароўнай сілай, калі збываюцца жаданні…

    Автор: Наталля СЕЛЯЗНЁВАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)