05 Декабря, 2019 Четверг

"Што? Дзе? Калі?"

  • 11 января 2018 Общество Беларуская 0

    Зала маладзёжнага цэнтра нагадвала казачны церам: сняжынкі карункавых узораў, ззяючыя яловыя галінкі, разнастайныя зімовыя кампазіцыі са снегірамі, снегавічкамі, рознакаляровыя агні… І пытанні каляднага турніру адпавядалі навагодняй казачнай тэматыцы. Напрыклад, адно з іх: трэба назваць агародніну, якая асацыіруецца з яшчаркай, кратом, пацуком… Ну вядома, гэта гарбуз з усімі любімай казкі пра Папялушку!

    Канечне, пытанні турніру былі разнастайнымі, тычыліся розных сфер: пра спорт, кіно, культуру, на знаходлівасць, гумарыстычныя… Прыемна адзначыць, што ўдзельнікі многіх каманд праявілі адметную эрудыцыю, даўшы правільныя адказы на большасць з 15 пытанняў. У іх радах старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі і старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Аляксеевіч Ражанец, якія прынялі ўдзел у калядным турніры.

    А пераможцамі турніру сталі каманды: «Каравай» (ААТ «Слуцкі хлебазавод»), «АРТ-house» (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама), «Большая перемена» (ДУА «Сярэдняя школа №10 імя С.Ф. Рубанава), набраўшыя большасць правільных адказаў.

    З хваляваннем каманды знатакоў чакалі падвядзення вынікаў трэцяга раённага інтэлектуальнага чэмпіянату «Што? Дзе? Калі?». Нагадаю, што ў ім удзельнічалі 23 каманды

    прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый Случчыны. Выдатна, што сусветна папулярная інтэлектуальная гульня стала роднай і ў Слуцку, болей таго, яна  набірае абароты, пашыраюцца рады яе гульцоў. Напрыклад, у мінулым годзе кагорту слуцкіх знатакоў папоўніла даволі актыўная каманда «Перекись населения»  цэнтральнай раённай аптэкі №80 Слуцкага раёна. Па дзве каманды знатакоў удзельнічаюць у гульні ад Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы, Слуцкіх электрасетак.

    Старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі павіншаваў прысутных з Новым годам і заканчэннем трэцяга раённага  чэмпіянату інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?». Як адзначыў кіраўнік раёна, гэта гульня – карыснае і захапляючае правядзенне вольнага часу, актыўны адпачынак, які папаўняе ўдзельнікаў новымі ведамі, стымулюе да самаразвіцця, яднае людзей розных узростаў. Андрэй Уладзіслававіч выказаў спадзяванне, што ў новым, чацвёртым, сезоне клуб слуцкіх знатакоў абавязкова папоўніцца новымі гульцамі і камандамі.

    А затым абвясцілі пераможцаў!

    Па выніках інтэлектуальнай гульні «Свая гульня» трэцяга чэмпіянату інтэлектуальных гульняў Слуцкага раёна пераможцамі сталі каманды:

    «Гиппократ» (УАЗ «Слуцкая цэнтральная раённая бальніца») – першае месца;

    «АРТ-house» (аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама) – другое месца;

    «Адреналин» (УА «Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж») – трэцяе месца.

    Каманды-пераможцы па выніках інтэлектуальнай гульні «Што? Дзе? Калі?»:

    «Гиппократ» (УАЗ «Слуцкая цэнтральная раённая бальніца») – першае месца;

    «Адреналин» (УА «Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж») – другое месца;

    «Слуцк-стандарт» (РУП «Слуцкі цэнтр стандартызацыі, метралогі і сертыфікацыі») – трэцяе месца.

    А цяпер самае галоўнае: абсалютным пераможцам (першае месца) трэцяга раённага чэмпіянату па інтэлектуальных гульнях «Што? Дзе? Калі?»  на прыз старшыні Слуцкага райвыканкама стала каманда «Гиппократ» Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы (капітан каманды А.Р. Леснікаў). Каманда ўтрымлівае вышэйшую пазіцыю чэмпіянату з пачатку яго правядзення ў Слуцку: ужо тройчы «Гиппократ» абсалютны пераможца! Цікава, ці ўдасца «гіпакратаўцам» адстаяць сваю пазіцыю ў новым, чацвёртым, сезоне.

    Каманда «Гиппократ» узнагароджана пераходным прызам – чырвоным яблыкам «Азарэнне», кубкам чэмпіянату і дыпломамі. На другім і трэцім месцах па выніках раённага чэмпіянату-2017 «Што? Дзе? Калі?»  – адпаведна каманды «Адреналин» (УА «Слуцкі дзяржаўны медыцынскі каледж»,

    капітан А.В. Шашко) і «High style» (ДУА «Гімназія №1 г. Слуцка, капітан М.Ю. Шыловіч). Каманды ўдастоены прызоў – жоўтага і зялёнага яблыкаў «Азарэнне», дыпломаў. Дыпломамі ў розных намінацыях адзначаны і іншыя каманды знатакоў. Высокія вынікі гульні ў мінулым годзе паказалі каманды «Глория» (ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Слуцка), «Есть контакт»  (філіял РУП «Мінскэнерга» Слуцкія электрычныя сеткі), «Люди достойной профессии» (УАЗ «Слуцкая цэнтральная раённая бальніца»), «Complimilk» (ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»), «Рафинад» (ОАО «Слуцкі цукроварафінадны камбінат»),  «Возможно все» (аддзел адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама) і іншыя. Цудоўным дапаўненнем гэтага святочнага вечара сталі песні ў выкананні артыстаў аматарскай творчасці.

    Прыемна адзначыць, што ад каманд знатакоў ужо паступаюць заяўкі на ўдзел у раённым чэмпіянаце «Што? Дзе? Калі?» гэтага года. Няхай гульня будзе цікавай!

    Автор: Наталля СЕЛЯЗНЁВАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)