20 Октября, 2019 Воскресенье

Ярка, весела, цікава!

  • 29 января 2018 Общество Беларуская 0

    У Беларусі нарэшце выпаў снег. А гэта значыць, што прыйшоў час даставаць лыжы, санкі, канькі і лядзянкі.

    Раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Трыумф» сумесна са Слуцкім райкамам БРСМ 20 студзеня ў гарадскім парку культуры і адпачынку правёў дзіцячае свята зімовых відаў спорту.

    Больш за сорак удзельнікаў рознага ўзросту прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах. Спартыўныя эстафеты аздараўленчага характару, бег з санкамі і многае іншае не пакінулі абыякавымі нікога. Вясёлыя забавы і смех прыцягнулі нямала гледачоў, якія  хутка далучаліся да ўдзельнікаў спаборніцтваў.

    – Падобныя святы ўжо сталі для Слуцка традыцыйнымі, – адзначыў у размове дырэктар ФСК «Трыумф» Георгій Рубэнавіч Амбарцумян. – Гэта так цудоўна, выйсці на вуліцу, прабегчы па іскрыстым снезе, з'ехаць на санках з горкі. Наша свята – гэта яшчэ адна нагода адцягнуць дзяцей ад камп'ютара і тэлевізара і далучыць да здаровага ладу жыцця.

    Усмешкі, смех, румянец на шчоках. Лёгкі мароз надаваў бадзёрасці і запалу. Ды і гарачы чай з прысмакамі для ўсіх жадаючых не даў нікому змерзнуць.

    Прайграўшых у гэты дзень не было. Кожны ўдзельнік атрымаў маленькі сувенір і выдатны настрой.

    Автор: Ірына МАЛЯЎКАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)