26 Апреля, 2024 Пятница

«Паратрупер» будзе супер: як «размарожвалi» пасля зімы гарадскі парк атракцыёнаў

  • 12 апреля 2018 Общество Русский 0

    27 красавіка ў парках культуры і адпачынку Мінска адкрываецца летні сезон. Да гэтага часу атракцыёны павінны прайсці тэхнічную дыягностыку, агляд і выпрабаванні ў прысутнасці інспектара «Дзяржпрамнагляду», які і выдасць дазвол на запуск. Карэспандэнт «Рэспублікі» зазірнула ў Цэнтральны дзіцячы парк імя Горкага, каб паглядзець, як праходзіць раскансервацыя арэляў-каруселяў.

    Парк сустракае яркім сонейкам і гоманам дзіцячых галасоў. Атракцыёны яшчэ не працуюць, але ў парку шматлюдна — мамы з малышамі, закаханыя парачкі, пажылыя людзі з палкамі для скандынаўскай хадзьбы і, зразумела, рабочыя, якія прыводзяць парк у парадак.

    На дзіцячай пляцоўцы, дзе сабрана некалькі каруселяў для самых маленькіх, блішчаць пад сонцам яркімі рознакаляровымі бакамі «Сабачкі» і самалёцікі. Вакол іх завіхаюцца рабочыя.

    — У кожнага атракцыёна — свае асаблівасці кансервацыі і раскансервацыі, — тлумачыць Віталь Юркевіч, начальнік упраўлення «Гарадскія паркі» УП «Мінскзелянбуд». — Электрарухавікі, а таксама некаторыя адкрытыя сядзенні зачахляюцца спецыяльнай плёнкай, каб на іх не трапілі ні снег, ні дождж — як бачыце, яе ўжо знялі. З іншых каруселяў, напрыклад з «Сабачак», увогуле дэманціравалі пасадачныя модулі, яны зімавалі ў цёплым боксе. Для пластмасы шкодныя вялікія перапады тэмпературы.

    З каруселямі, якія належаць «Гарадскім паркам», суседнічаюць атракцыёны прыватнага бізнесу. Для іх патрабаванні ўвядзення ў эксплуатацыю абсалютна такія ж самыя. Розніца існуе толькі з пункта гледжання патэнцыяльнай рызыкі: для запуску самых бяспечных каруселяў дастаткова агляду ўласнай камісіі, а вось тым, у якіх большая хуткасць модуля, вышыня і іншыя параметры, можа даць дазвол на працу толькі інспектар Дзяржпрамнагляду. Якраз зараз рабочыя рыхтуюцца да праверкі ланцуговай каруселі:

    — Ужо змазалі ўсе злучэнні, замянілі масла ў гідрабаках. Праверым рамяні бяспекі, зацяжку шруб і нітоў, перацягнем разьбовыя злучэнні, — пералічвае інжынер-механік Павел Валер’евіч. — Спачатку запусцім карусель без нагрузкі, потым — з нагрузкай.

    Гэта значыць, на кожнае сядзенне пакладуць спецыяльны мяшок пэўнай вагі. Так, ланцуговая карусель прадугледжана для дзяцей вагой каля 30 кг, але мяшкі крыху цяжэйшыя — іспыты заўсёды праводзяцца з некаторым перавышэннем допуску. З дапамогай спецыяльных прыбораў прасвецяць зварное шво, правераць таўшчыню металу.

    Віталь Леанідавіч заўважае, што фактычна праца па падрыхтоўцы да наступнага сезона пачынаецца з заканчэннем папярэдняга. Ужо пры кансервацыі на зіму рабочыя абследуюць усе арэлі-каруселі, фіксуюць недахопы, вызначаюць, якія дэталі трэба заказаць.

    Побач манціруюць батут, дзе вышыню і паскарэнне юным скакунам надасць спецыяльны комплекс вяровак і гумак. Дарэчы, у гэтым годзе ў парку Горкага недалёка ад «Пакоя смеху» з’явіцца новы батутна-надзіманы комплекс. А вось у парку Чалюскінцаў уладкуюць дзіцячую пляцоўку для размяшчэння атракцыёнаў па прыкладзе парку Горкага. Тут прыменены прынцып заніравання: пляцоўка з адпаведнымі ўзросту атракцыёнамі стаіць адасоблена, і гэта вельмі зручна для бацькоў — не трэба бегаць па ўсім парку у пошуках прыдатнай каруселькі.

    Яшчэ адно новаўвядзенне, якога сёлета чакае парк Чалюскінцаў, — плацёжна-прапускная сістэма: турнікеты з відэакамерамі, праз якія можна будзе праходзіць па QR-коду. У мінулым годзе яна тэсціравалася на хуткасным аўтадроме: на чэку друкаваўся квадрацік QR-кода, які дастаткова паднесці да счытвальніка, каб перад наведвальнікам адчыніўся турнікет. Гэта, можна сказаць, папярэднік картачнай сістэмы, якую плануецца ўвесці з гэтага года на некаторых атракцыёнах у парку Чалюскінцаў, а з наступнага — і ў парку Горкага. Прынцып яе дзеяння ў нечым падобны на праязныя карткі, толькі на рахунак залічваецца не колькасць паездак, а грошы, якія будуць спісвацца пры праходжанні счытвальніка.

    Высока ў сіняе вясновае неба сягнула 54-метровым штурвалам кола агляду, бадай што самы любімы атракцыён дзяцей і дарослых. Пры яго тэхнічным аглядзе і абслугоўванні рабочыя падымаюцца па лесвіцам наверх, на спецыяльныя пляцоўкі. Асаблівасці мае і праверка атракцыёна пад загрузкай: у кожную кабінку класці мяшок нельга, інакш адна палова можа пераважыць і кола перакосіцца. Таму груз кладзецца спачатку ў кожную трэцюю, потым у кожную другую кабінку, і нарэшце запаўняюцца астатнія. Выпрабаванні самага высокага ў краіне атракцыёна займаюць цэлы дзень.

    Віталь Юркевіч адзначае, што кола карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод гасцей краіны. Прычым многія ў якасці сувеніра зносяць з сабой пластыкавыя карткі з надпісам «Упраўленне «Гарадскія паркі» УП «Мінскзелянбуд», якія выдаюць у касе разам з білецікам.

    Автор: Оксана НЕВМЕРЖИЦКАЯРэспубліка
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)