14 Ноября, 2018 Среда

Урачыстае адкрыццё Дошкі гонару Слуцкага раёна адбылося 3 ліпеня

  • 06 июля 2018 Общество Беларуская 0

    Па выніках работы за 2017 год на Дошку гонару Слуцкага раёна занесены працоўныя калектывы, якія дасягнулі найлепшых вынікаў у выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, павысілі эфектыўнасць вытворчасці, забяспечылі высокі ўзровень эканоміі рэсурсаў, захавання працоўнай, выканальніцкай дысцыпліны, аховы працы і тэхнікі бяспекі. На Дошцы гонару раёна прадстаўлены фатаграфіі перадавікоў вытворчасці, якія сваёй працай развіваюць эканамічны патэнцыял Случчыны.

    Старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі адзначыў, што адкрыццё Дошкі гонару Слуцкага раёна праходзіць у галоўнае дзяржаўнае свята – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі), свята ўсіх, каму дарагія нашы агульныя каштоўнасці: гонар за сваю краіну, любоў да роднай зямлі, жаданне працаваць для яе росквіту.

    – Мы ўшаноўваем лепшыя працоўныя калектывы, лепшых працаўнікоў раёна, прадстаўнікоў розных сфер вытворчасці, якія ўкладваюць веды, прафесійныя навыкі, сваю душу ў справу, якая стала неад'емнай часткай іх жыцця. Адказнасць, талент, актыўнасць, імкненне выканаць сваю працу на выдатна   і дасягнуць высокіх вынікаў – вось асноўныя складальнікі іх майстэрства, – гаварыў            А.У. Янчэўскі. – Ад імя Слуцкага раённага выканаўчага камітэта, Слуцкага раённага Савета дэпутатаў прыміце словы падзякі за вашу працу, дапамогу, цярпенне і разуменне. Перакананы, што вашы энергічнасць, адказнае стаўленне да справы дазволяць нам і далей вырашаць пастаўленыя перад раёнам задачы. Прымнажайце тую спадчыну, якая нам засталася ад пакалення пераможцаў. Любіце свой горад і сваю краіну, прыкладайце максімум намаганняў для таго, каб наша малая радзіма і ўся Беларусь былі ўтульным домам для нас. Са святам вас, дарагія случчане! Міру і дабра, шчасця і дабрабыту, поспехаў у стваральнай працы і ў выкананні ўсіх намечаных планаў.

    А.У. Янчэўскі ўручыў падзячныя пісьмы кіраўнікам працоўных калектываў, заслужаным людзям раёна, перадавікам вытворчасці, занесеным на Дошку гонару.

    Прыемна ўсведамляць, што працоўныя поспехі случчан адзначаны і на рэспубліканскім узроўні. Дырэктар камунальнага гандлёва-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Універмаг «Слуцк» Наталля Віктараўна Блахіна, і Мікалай Міхайлавіч Каралькоў, старшы майстар аддзела галоўнага механіка адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкі цукровара-фінадны камбінат», адзначаны дзяржаўнай узнагародай – медалём «За працоўныя заслугі».

    Дзмітрый Анатольевіч Кеніг, міліцыянер-вадзіцель групы затрымання роты міліцыі Слуцкага аддзела Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, прапаршчык міліцыі ўзнагароджаны медалём «За бездакорную службу» III  ступені.

    Автор: Ірына КАВАЛЕНКАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)