26 Апреля, 2024 Пятница

Тэрыторыя хайтэка

  • 17 сентября 2018 Общество Русский 0

    Тэхнічная творчасць набірае абароты — моладзь сёння ўжо не ўяўляе свой дзень без разнастайных гаджэтаў. А больш прасунутыя хлопчыкі і дзяўчынкі не спыняюцца толькі на «цацках», яны ідуць далей: да прыкладу, распрацоўваюць робатаў і ўвогуле мараць змяніць свет з дапамогай тэхналогій. У хуткім часе развівацца ў гэтым напрамку стане яшчэ прасцей, бо ў 2020 годзе ў Мінску адкрыецца Нацыянальны дзіцячы навукова-тэхналагічны парк. Карэспандэнт «Р» даведалася аб падрабязнасцях цікавага праекта.

    Калі раней бацькі адпраўлялі дзяў­чынак на вязанне і бісера­пляценне, а хлопчыкаў — на фех­таванне і футбол, то зараз усё крута змянілася. У Міністэрстве адукацыі распавялі карэспандэнту «Р», што ўжо некалькі гадоў у галіне дадатковай адукацыі карыстаецца вялікім попытам сфера IT. Каб ісці ў нагу з часам, у краіне ствараюцца неабходныя ўмовы — адкрываюцца інавацыйныя пляцоўкі і паркі, у якіх кожны школьнік і студэнт можа праявіць і развіваць свае здольнасці.

    — Адной з такіх пляцовак неўзабаве стане і Нацыянальны дзіцячы навукова-тэхналагічны парк, — паведаміў Сяргей Каспяровіч, начальнік галоўнага ўпраўлення прафе­сійнай адукацыі. — Зараз прапрацоўваюцца нарматыўна-прававыя акты. Ужо вызначылі месца — гэта будзе раён жылога комплексу «Магістр», дзе зараз стаіць недабудаваны корпус БНТУ. Там трэба завяршыць працу — узвесці сцены. Потым возьмемся за адстройванне, закупім і ўстановім абсталяванне. Прапрацоўваем і пытанне фінансавання — плануецца вылучыць нейкую частку сродкаў з бюджэту, а таксама прыцягнуць нашых і замежных інвестараў. Пастараемся, каб гэта былі кампаніі, звязаныя з IT. Адкрыцца парк можа і раней прызначанага тэрміну — усё будзе залежаць ад інвестыцый.

    Сфера тэхнічнай творчасці сапраўды цікавая для моладзі. Ала Герасімук, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваў­чай рабоце Рэспубліканскага  цэнтра інавацыйнай і тэхнічнай твор­часці, назвала самыя актуальныя напрамкі:

    — Робататэхніка, ней­ра­кі­­­­­ра­­ванне, прататыпаванне,

    інжы­нерны дызайн, вэб-жур­налістыка — вось што па­­пу­лярна цяпер. Лічбы кажуць са­мі за сябе: у нашай краіне створана 12 аднапрофільных цэнтраў тэхнічнай творчасці, у іх задзейнічаны каля 36 тысяч навучэнцаў. Больш за ўсё аб’яднанняў тэхнічнага профілю створана ў Мінску, а таксама ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях.

    glushko@sb.by

     

     

    Автор: ГЛУШКО ХристинаРэспубліка
    Теги: 
    • {Нет тегов}

Комментарии (0)