27 Апреля, 2024 Суббота

«Дзякуй вам, беларусы!»

  • 16 сентября 2015 Общество Русский 0

    МАЯ дачка і дачка нашых сяброў адпачывалі сёлета ў вас, а дакладней у НДЦ «Зубраня». Хачу ад усяго сэрца падзякаваць работнікам аздараўленча-адукацыйнага цэнтра за старанне і руплівасць, чалавечнасць і гасціннасць.

    Дзеці, якія выраслі ў Германіі, зрабілі для сябе адкрыццё вашай краіны (нашай Беларусі!), іх светапогляд перавярнуўся кардынальна насуперак таму, што ім кажа тэлевізар у Еўропе пра Беларусь. Яны зразумелі, што такое сапраўднае сяброўства, яны ўсю дарогу дадому (мы прыязджалі сваім ходам на аўтамашыне) спявалі рускія і беларускія песні, развучаныя ў «Зубраняці». Спявалі з нямецкім акцэнтам, але вельмі кранальна. Нашы дзяўчынкі адной з яркіх якасцей беларускіх дзяцей вылучылі патрыятызм! Вы разумееце?! Яны сказалі, што гэта якасць зусім адсутнічае ў нямецкіх дзяцей, што ў Беларусі чысцей, чым у Германіі, і дзеці маюць рацыю! Цяжка ўтрымліваць у чысціні краіну, якую нават карэннае насельніцтва не лічыць годнай любові. І наколькі лягчэй жыць у чысціні, ставячыся з любоўю да Радзімы! Людзі, мы заўсёды казалі і будзем казаць: «Беларусь — гэта наша надзея, наш гонар, і мы заўсёды радуемся вашым дасягненням. Вы самыя лепшыя, добрыя, спагадлівыя і людскія! Мы любім вас усіх! Кланяемся вам да зямлі! Вялікі вам дзякуй!»

    З павагай Дзмітрый ВАРАНЦОЎ, Святлана ФРЫЗ і сям’я СМІРНОВЫХ.

    Источник: narachanka.by

Комментарии (0)