20 Апреля, 2024 Суббота

В Пружанах прошел Первый республиканский турнир по греко-римской борьбе "Беловежская пуща"

  • 01 декабря 2015 Спорт Беларуская 0

    Выдатныя вынікі для пружанцаў прынёс Першы рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе «Белавежская пушча». У Пружаны прыехалі звыш 80 спартсменаў з розных куткоў Беларусі. Яны выступалі ў 10 вагавых катэгорыях. І, што асабліва прыемна, у чатырох катэгорыях пераможцамі сталі выхаванцы пружанскага трэнера Антона Кемава. Сярод барцоў у вазе да 73 кг лепшым быў прызнаны  Уладзіслаў Бондар, у вазе да 66 кг — Дзяніс Юркшайціс, у вазе да 45 кг — Мікіта Палякоў, у вазе да 35 кг — Андрэй Фядун. Яшчэ 5 пружанскіх юнакоў (Вадзім Сарока, Арсеній Кудака, Данііл Кашын, Сяргей Чырко і Віталь Навасёлаў) сталі прызёрамі турніру.

    Для тых, хто хоча выходзіць на барцоўскі дыван і стаць дужым і спрытным, нагадваем: прыступіць да заняткаў можна ў любы момант. Дадатковыя кансультацыі па нумары 8-029-247-82-99.   

    Кацярына пашкевіч,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

    Раённыя будні

    Автор: Кацярына ПашкевічРаённыя будні

Комментарии (0)