28 Апреля, 2024 Воскресенье

Никакой колы и чипсов. Как в Пружанах тренируют маленьких хоккеистов

  • 27 января 2016 Спорт Беларуская 0

    Школа юных хакеістаў. Менавіта так можна назваць пачатковыя групы аддзялення хакею ў Лядовым палацы. Іх трэнер Дзяніс Валер’евіч Хадаровіч першым сустракае жадаючых стаць сапраўднымі спартсменамі. На аддзяленне прымаюцца ўсе жадаючыя, і хаця сапраўдныя трэніроўкі пачынаюцца з сямі гадоў, набор праводзіцца і сярод пяцігодак, каб мець час на навучанне іх «азам» хакею: уменню трымацца на каньках, рухацца ў розныя бакі, валодаць клюшкай і шайбай.

    Ты жадаеш трапіць у рады юных хакеістаў?

    Зразумела, урачы павінны пацвердзіць, што  для гэтага няма ніякіх супрацьпаказанняў па здароўі. Ёсць і яшчэ дзве акалічнасці: па-першае, ты павінен свядома імкнуцца трапіць у каманду пачаткоўцаў,  па-другое, тваё жаданне абавязкова павінны падтрымліваць бацькі. Прычым патрэбна гэта не ў самым пачатку, а на працягу ўсяго тэрміну навучання: пагадзіцеся, што кідаць хакей пасля аднаго-двух гадоў навучання ў секцыі шкада, нават з-за затрачанага часу.

    Ці цяжкі хлеб спартсмена?

    Дзяніс Валер’евіч адразу гаворыць і навічкам, і іх бацькам толькі праўду: «Вельмі!». Абавязкова будзе ўзнікаць жаданне кінуць усё, раз-пораз на вачах будуць з’яўляцца слёзы, давядзецца пераадольваць сябе.

    З першых дзён праводзіцца агульнафізічная падрыхтоўка: першыя некалькі месяцаў — «на сушы» і толькі пасля поўнага асваення пачатковых навыкаў — на лёдзе на каньках. Але выпрабаванні толькі пачынаюцца: хакеіст павінен рухацца без перашкод, вырабляючы такія піруэты, якім могуць пазайздросціць нават акрабаты і гімнасты.

    Практыкуюць трэнеры аддзялення і хатнія заданні. Напрыклад, Дзяніс Валер’евіч патрабуе ад кожнага весці свой «Дзённік спартсмена», куды запісваць свае дзеянні на працягу кожнага дня. Поўнасцю забараняецца ўсялякая «некарысная» ежа накшталт «Кока-колы», чыпсаў і шакаладных батончыкаў.

    — Спартсмен павінен мець вельмі добрае здароўе, каб нішто не перашкаджала яму на лёдзе,— сцвярджае трэнер пачаткоўцаў.

    Што можна атрымаць узамен?

    Безумоўна, трывалае сяброўства, якое загартоўваецца не толькі агульнымі перамогамі ці паражэннямі. Сяброўства мацуецца і падчас выезду на спаборніцтвы або зборы. Інакш немагчыма, бо хакей — камандная гульня, у якой калектыў ацэньваецца па магчымасцях самага слабага іграка.

    Таксама такое навучанне абавязкова загартуе характар, прывучыць быць упэўненым і нават упартым у дасягненні пастаўленага, бо інакш так і застанешся на лаўцы запасных.

    У дадатак, калі вытрымаеш даволі працяглы шлях, які займае амаль 9 гадоў навучання, то ёсць вялікі шанц стаць сапраўдным спартсменам. Напрыклад, трое вучняў Дзяніса Валер’евіча зараз гуляюць у беларускай нацыянальнай зборнай, чацвёра з тых, хто хутка стане «выпускнікамі», ужо атрымалі прапановы падпісаць свае першыя прафесійныя кантракты.

    Арцём Касей, 5 гадоў:

    — Я наведваю секцыю паўгода, і мне падабаецца, што навучыўся стаяць на каньках. Прывялі сюды мяне тата і мама, але зараз мне самому хочацца сюды ісці, каб апранаць такую прыгожую форму. 

    Арцём Сухоцкі, 8 гадоў:

    — Прыходжу на трэніроўкі з вясны мінулага года і ніколі не прапускаю заняткі па няўважлівых прычынах. Я займаўся і ў аддзяленні плавання, але хакей спадабаўся больш: хочацца адчуваць сябе пераможцам, калі забіваеш шайбу ў вароты.

    Раённыя будні

    Автор: Алег СідарэнкаРаённыя будні

Комментарии (0)