25 Апреля, 2024 Четверг

Дзятлаўскія хакеісты – пераможцы «Залатой шайбы»

  • 28 марта 2016 Спорт Беларуская 0

    Хакейная зборная Дзятлаўскага раёна стала пераможцай рэспубліканскага турніру аматарскіх хакейных каманд “Залатая шайба” ў дывізіёне Б малодшай узроставай групы.

    У фінальным этапе спаборніцтваў, які прайшоў у Лідзе, за званне чэмпіёнаў пазмагаліся каманды з рэгіёнаў, якія не маюць лядовых арэнаў. Дзятлаўскія юнакі, 2003-2004 гадоў нараджэння, атрымаўшы перамогу ў абласным этапе “Залатой шайбы”, прадстаўлялі ў фінале Гродзенскую вобласць.

    Сапернікамі сталі каманды Лельчыцкага (Гомельская вобласць), Магілёўскага, Верхнядзвінскага (Віцебская вобласць), Вілейскага (Мінская вобласць) раёнаў. Нашы хакеісты выступілі ў фінальным туры без паражэенняў: “усухую”, з лікам 19:0, перамаглі каманду Верхнядзвінскага раёна, перайгралі 5:1 сапернікаў з Вілейскага раёна, атрымалі тэхнічную перамогу 3:0 над магілёўскімі хакеістамі, у напружаным заключным матчы вырвалі перамогу ў лельчыцкай каманды – 3:1.

    Лепшым бамбардзірам турніру “Залатая шайба” быў названы дзятлаўчанін Міхаіл Даніловіч, які закінуў 8 шайбаў. Выніковымі былі таксама нашы хакеісты Дзмітрый Дзярвук (5 шайбаў), Арцём Рэгіневіч (4 шайбы), Мікіта Ёда і Арцём Лішык (па 3 шайбы), Максім Аляксейчык (2 шайбы), Дзмітрый Русін, Уладзімір Емяльянчык і Максім Кузьма (па 1 шайбе).

    Автор: Н. АВЯРЧУКПерамога

Комментарии (0)