23 Апреля, 2024 Вторник

Свята спорту і здароўя

  • 06 июля 2016 Спорт Беларуская 0

    У складзе 9 каманд-удзельніц (350 чалавек) – урачы, выкладчыкі, сярэдні медыцынскі персанал, майстры спорту і кандыдаты ў майстры спорту ў розных відах. Урачыстае адкрыццё прайшло на гарадскім стадыёне. Сярод ганаровых гасцей – намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Валерый Яўгенавіч Шаўчук, старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Роберт Аляксандравіч Часнойць.

    «Сама прафесія медыка прадугледжвае прыхільнасць да здаровага ладу жыцця, – гаварыў падчас адкрыцця спартакіяды Валерый Яўгенавіч Шаўчук. – Медыцынскія работнікі актыўна займаюцца фізкультурай і спортам, пацвярджэнне гэтаму – спартакіяда, якая праходзіць ужо адзінаццаты раз. Поспехаў вам, спартыўных перамог і здароўя». Масавы спорт – гэта важна, гэта здароўе насельніцтва, падкрэсліў Р.А. Часнойць, і медыкі паказваюць добры прыклад.

    Творчыя калектывы і спартыўныя аб’яднанні Случчыны віталі гасцей цудоўнымі нумарамі. Пасля адкрыцця гарачыя баталіі разгарнуліся ў тым ліку на спартыўных  пляцоўках і стадыёне Слуцкага дзяржаўнага каледжа. Спякота не перашкаджала гульцам у міні-футбол змагацца за кожны мяч, валейбалісты тасама стараліся не ўпусціць ні адну падачу. Нават у зале, дзе спаборнічалі ў такіх спакойных відах, як дартс і стральба, адчувалася гарачая атмасфера спартыўнай барацьбы. Спаборніцтвы прайшлі таксама па тэнісе, більярдзе, плаванні, бегу, гіравым спорце. На працягу двух дзён вызначалі самую моцную каманду медыкаў Беларусі.

    Пераможцай стала зборная каманда Гродзенскай вобласці.

    На другім месцы – зборная каманда работнікаў аховы здароўя Віцебскай вобласці, на трэцім – Магілёўскай вобласці.

    На закрыцці спартакіяды пераможцы ў асобных відах і ў камандным заліку атрымалі ўзнагароды: кубкі, медалі, дыпломы. Вызначалі таксама ўладальнікаў дадатковых прэмій, напрыклад, «Каманда – за мной!», «За волю да перамогі», «Адзінства ў сацыяльным партнёрстве – адзінства ў спорце». Але важней за ўсе ўзнагароды, вядома ж, магчымасць сяброўскай барацьбы, агульны інтарэс да здаровага ладу жыцця, адчуванне свята. Прайграўшых тут няма. У Год культуры, ды і не толькі, культура здароўя павінна быць на ўзроўні, адзначыў старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работніаў аховы здароўя Роберт Аляксандравіч Часнойць.

    Случчына – гасцінная зямля. Прыгожае ўрачыстае адкрыццё і закрыццё, культурная праграма ў вольны час, умовы пражывання – усё было арганізавана для ўдзельнікаў найлепшым чынам, падкрэсліў галоўны суддзя спартакіяды Іван Мікалаевіч Лабазаў. За высокі ўзровень арганізацыі мерапрыемства і садзейнічанне ў правядзенні падзякавалі Слуцкаму райвыканкаму, Слуцкаму дзяржаўнаму каледжу і яго дырэктару Б.Б. Блахіну.

    Автор: Ірына ВЕЧАРСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)