02 Мая, 2024 Четверг

Наш адказ Рыа

  • 21 сентября 2016 Спорт Беларуская 0

    У той час, як беларускія паралімпійцы змагаліся за алімпійскае золата ў Рыа-дэ-Жанейра, наведвальнікі  аддзяленняў дзённага знаходжання для маладых людзей з абмежаванымі магчымасцямі з трох суседніх раёнаў сустрэліся ў Астраўцы, каб пазмагацца за права звацца самай спартыўнай і здаровай камандай.

    %d1%81%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%bb%d0%b0%d0%bd%d0%b4%d0%b8%d1%8f1

    З гэтымі юнакамі і дзяўчатамі сустракацца даводзілася не раз – штогод Астравецкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры падтрымцы раённага выканаўчага камітэта,  аддзела адукацыі, спорту і турызму, раённай арганізацыі РГА  «Белая Русь» праводзіць спартыўныя мерапрыемствы для маладых людзей з інваліднасцю. Сёлета паўдзельнічаць у «Вясёлай спартландыі» вырашылі прадстаўнікі Астравеччыны, Ашмяншчыны і Смаргоншчыны.

    Галоўны суддзя спаборніцтваў Вадзім Лебядзевіч тлумачыць заданні, дае некалькі хвілін на падрыхтоўку –  і каманды «Маланка» (Астравец), «Мядзведзі» (Смаргонь) і «Дзьмухаўцы» (Ашмяны)  выходзяць на старт.

    %d1%81%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%bb%d0%b0%d0%bd%d0%b4%d0%b8%d1%8f2

    %d1%81%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%bb%d0%b0%d0%bd%d0%b4%d0%b8%d1%8f3

    На гэты раз для ўдзельнікаў  спартландыі арганізатары падрыхтавалі ажно дзесяць конкурсаў: дартс, баскетбольныя кідкі, «Юны футбаліст» і «Юны хакеіст», «напішы слова», бег праз абручы  і з ракеткамі з мячом, «Бульба», эстафета і конкурс капітанаў, падчас якога яны выбівалі свайго саперніка з круга гімнастычнымі мячамі.

    %d1%81%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%bb%d0%b0%d0%bd%d0%b4%d0%b8%d1%8f4

    %d1%81%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%bb%d0%b0%d0%bd%d0%b4%d0%b8%d1%8f5

    На тварах – напружанне: кожнаму хочацца стаць пераможцам;  ногі не стаяць на месцы ад хвалявання. Кіраўнікі каманд і валанцёры атрада «Прамень»  ні на хвіліну не адыходзілі ад сваіх выхаванцаў – падтрымлівалі не толькі словам, але і пагладжвалі  па галаве,  адбымалі. Часам гэтага хапала, каб юнакі і дзяўчаты крыху супакоіліся. Іншым  разам такія дзеянні не дапамагалі і пасля няўдалай спробы кінуць дроцік ці мяч у цэль   на вачах удзельнікаў з'яўляліся  слёзы адчаю.

    Спакойна адносіцца да ўсяго таго, што адбывалася ў спартыўнай зале,  немагчыма. Хацелася пакласці  фотаапарат  і дапамагчы  ўдзельнікам падбегчы, кінуць мяч, забіць гол… Але ж гэта – спаборніцтвы, хоць і асаблівыя.

    %d1%81%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%bb%d0%b0%d0%bd%d0%b4%d0%b8%d1%8f6

    %d1%81%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%bb%d0%b0%d0%bd%d0%b4%d0%b8%d1%8f7

    А наведвальнікі аддзяленняў  праз «не магу» і «ў мяне нічога не атрымаецца» імкнуліся  да перамогі. Калі сілы ўдзельнікаў спартландыі былі на сыходзе, ім на змену на спартыўнае поле выходзілі  юныя артысты Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, якія песнямі і танцамі забаўлялі каманды.

    Пасля невялікага адпачынку спаборніцтвы працягваліся:   юнакі і дзяўчаты зноў бегалі, скакалі – і перамагалі…

    Па выніках усіх этапаў былі падлічаны набраныя балы і прысуджаны месцы.

    %d1%81%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%bb%d0%b0%d0%bd%d0%b4%d0%b8%d1%8f8

    %d1%81%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%bb%d0%b0%d0%bd%d0%b4%d0%b8%d1%8f9

    %d1%81%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%bb%d0%b0%d0%bd%d0%b4%d0%b8%d1%8f10

    %d1%81%d0%bf%d0%be%d1%80%d1%82%d0%bb%d0%b0%d0%bd%d0%b4%d0%b8%d1%8f11

    Перамогу ў той дзень святкавалі ўдзельнікі каманды «Маланка» з Астраўца, другое месца дасталося выхаванцам Смаргонскага аддзялення, трэцяе – «Дзьмухаўцам» з Ашмян. Але  ніхто не пакінуў залу фізкультурна-спартыўнага комплекса «Старт» без падарункаў – усе ўдзельнікі астравецкай «алімпіяды» былі ўзнагароджаны індывідуальнымі падарункамі ад раённай арганізацыі «Белая Русь», медалямі, дыпломамі і кубкамі аддзела адукацыі, спорту і турызму і каманднымі падарункамі ад Астравецкага райвыканкама.

     Алена СВЕТЛАЯ, фота аўтара.

    Автор: Алена ЯрашэвічАстравецкая праўда
    Теги: 

Комментарии (0)