20 Апреля, 2024 Суббота

Усе на лёд!

  • 17 января 2017 Спорт Беларуская 0

    Так лічаць сяброўкі Алёна, Юля і Аліна, якія вучацца ў сярэдняй школе №4. На каток у гарадскім парку культуры і адпачынку яны ходзяць кожную зіму.

    «Нам падабаецца тут, – гавораць дзяўчаты, – музыка гучыць, весела, добрая кампанія збіраецца. Мы – за здаровы лад жыцця, выбіраем актыўны адпачынак».

    З 6 студзеня два каткі  на стадыёне «Гарадскі» зноў пачалі працаваць: з 14.00 да 20.00 у буднія дні (акрамя панядзелка), з 12.00 да 20.00 – па выхадных. Канькоў хопіць усім, запэўнівае дырэктар стадыёна Генадзій Уладзіміравіч Паніч, у мінулыя выхадныя прынялі каля 100 наведвальнікаў. Можна пакатацца і на лыжах.

    Вечарам у парку, і на катках таксама, ёсць асвятленне, а на стары Новы год на вялікім экране на стадыёне случчан зноў парадуюць прыгожыя віншавальныя ролікі. За якасцю лядовага пакрыцця работнікі стадыёна сочаць, адзначае дырэктар, кожны дзень правяраюць і стараюцца падправіць праблемныя месцы. Дарэчы, ёсць у Слуцку і аматары хакею, якія збіраюцца ў дзве каманды і таксама прыходзяць на каток.

    Спартыўныя аб’екты для зімовага адпачынку дзейнічаюць ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці. Для масавага катання заліта 40 каткоў, 39 хакейных каробак, дзейнічаюць 58 лыжных трас. Заліўка каткоў і хакейных каробак працягваецца, у тым ліку і ў Слуцку. У бліжэйшы час з’явяцца каткі ў сярэдніх школах №10 імя С.Ф. Рубанава і №11, хакейная  каробка ў раёне цукроварафінаднага камбіната. 

    Надвор’е спрыяе актыўнаму адпачынку на паветры. Далучайцеся, шаноўныя случчане, да здаровага ладу жыцця!

     

    Автор: Ірына ВЕЧАРСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)