28 Апреля, 2024 Воскресенье

Шоу от спортсменов ДЮСШ №2 г. Пружаны: Снежная королева стала на коньки

  • 19 января 2017 Спорт Беларуская 0

    Спартсмены ДЮСШ №2 зноў падрыхтавалі для пружанцаў лядовае шоу. На гэты раз гледачы былі запрошаны ў Лядовы палац на навагоднюю казку “Снежная каралева”. 

    Калектыў спартыўнай школы разам з работнікамі культуры раёна ўвасобілі ў жыццё сапраўды відовішчную і прафесійную пастаноўку. Тым, хто прапусціў шоу, застаецца толькі шкадаваць. А для тых, хто ўвачавідкі змог ацаніць майстэрства фігурыстаў і рэжысёрскай групы, мы раскрыем некаторыя падрабязнасці падрыхтоўкі.Нагадаем, што летась  нашы спартсмены пераўтвараліся ўжо ў артыстаў для прадстаўлення “Снегавік-паштавік”.  Але сёлета, нягледзячы на вялікую колькасць   сур’ёзных спаборніцтваў, вырашылі сыграць у класічнай казцы.

    Аксана Жукоўская напісала  сцэнарый “Снежнай каралевы”. Эстафету ад яе пераняла Карына Шаманава, якая занялася агучваннем. Калі былі падрыхтаваны музычныя нумары, у якасці харэографа да каманды далучылася Таццяна Хадаровіч.

    І вось, літаральна за месяц  да прэм‘еры, выхаванцы Вольгі Уважанай  пераўтварыліся ў казачных персанажаў. Як прызнаецца трэнер,  дзецям даводзілася рэпеціраваць на лёдзе па некалькі гадзін кожны дзень, каб не расчараваць гледача.  Нямала папрацавалі  і бацькі: касцюмы, прычоскі, рэквізіт – усё гэта лягло на іх плечы.

    Але нягледзячы на тое, што падрыхтавана шоу было ў кароткія тэрміны, вынік не мог не парадаваць  — тры выступленні прайшлі пры поўных трыбунах.

    Галоўную ролю цудоўна  выканала Надзея Новік, у Кая і Герду пераўтварыліся Мікалай Казлоў і Насця Белавус. Вельмі смешнымі былі сцэны з удзелам воранаў Карла і Клары (Вікторыя Хмялеўская і Таццяна Мігіц). Маленькіх разбойніц задорна сыгралі Ульяна Хадаровіч, Карына Маруфенка, Злата Галавяйчук і Віка Дыцэвіч. У ролі Казачніка выступіў трэнер Сяргей Рамановіч.

    Сольнымі нумарамі парадавалі многія іншыя фігурысты, у тым ліку і член нацыянальнай зборнай Марыя Салдакаева.

    У выступленнях  6 студзеня адбыліся некаторыя замены. Да пералічаных выканаўцаў дабавіліся Валерый Ільюшонак і Дзмітрый Сіцянкоў.

    Што цікава, не толькі спартсмены выступалі ў нязвыклым для сябе амплуа, але і многія юныя артысты эстраднай студыі “Меладзін” сталі на канькі.

    І казка атрымалася!

    Кацярына ПАШКЕВІЧ,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

    Автор: Кацярына ПашкевічРаённыя будні
    Теги: 

Комментарии (0)