25 Апреля, 2024 Четверг

Як здорава стаць на лыжы

  • 27 января 2017 Спорт Беларуская 0

    21 студзеня ў Слуцку прайшлі раённыя спаборніцтвы па лыжных гонках сярод работнікаў прадпрыемстваў і арганізацый раёна. У іх прынялі ўдзел больш за 70 чалавек.

    З прывітальным словам да аматараў лыжнага спорту звярнуўся загадчык сектара спорту і турызму  аддзела адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама Аляксандр Яўгенавіч Вежнавец. Ён пажадаў удзельнікам набрацца добрых эмоцый, бадзёрасці і дасягнуць перамог.

    І вось удзельнікі на старце. Першымі сваю дыстанцыю ў 1 км праходзілі жанчыны. Мужчыны пераадольвалі дыстанцыю ў 2 км. На працягу спаборніцтва балельшчыкі падтрымлівалі лыжнікаў і самі ўдзельнікі падбадзёрвалі адзін аднаго.

    Бурнымі апладысментамі на фінішы сустракалі самага пажылога ўдзельніка спаборніцтваў 58-гадовага Мікалая Анатольевіча Рагаценю, слесара ААТ «Слуцкі мясакамбінат».

    – У падобных спаборніцтвах я ўдзельнічаю ўпершыню, – дзяліўся ўражаннямі з карэспандэнтам «Слуцкага краю» Мікалай Анатольевіч. – Эмоцыі проста зашкальваюць, усё прайшло на выдатным узроўні, добрая арганізацыя, цудоўнае надвор’е, трошкі падвёў снег, занадта рыхлы, але гэта не сапсавала задавальненне ад лыжнай гонкі. У сілу ўзросту бегчы было, вядома, цяжкавата, але сваім вынікам я задаволены: не першы, але і далёка не апошні. У студэнцтве ў мяне быў першы разрад па лыжах, так што, думаю, калі патрэніравацца і ўспомніць навыкі, то можна пазмагацца з моладдзю і за больш высокі вынік.

    Судзейская калегія вызначыла пераможцаў у асабістым і агульнакамандным заліку.

    Пераможцамі ў агульнакамандным заліку сталі:

    1 месца – ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат»;

    2 месца –  ААТ «Вясейскі Пакроў»;

    3 месца – СГФ «Крывая Града» ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат».

    У асабістым заліку сярод жанчын:

    1 месца – Тамара Краўчанка (ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»);

    2 месца падзялілі Алена Глушко (ААТ «Вясейскі Пакроў») і Юлія Місюк (ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат»), якія пераадолелі дыстанцыю за аднолькавы час.

    Сярод мужчын пераможцамі сталі:

    1 месца – Павел Васілюк (ААТ «Слуцкі цукроварафінадны камбінат»);

    2 месца – Кірыл Праташчык (ВУ «Слуцкгаз»);

    3 месца – Віктар Гур  (ВУ «Слуцкгаз»).

    Ну а сапраўднае задавальненне ад актыўна праведзенага на свежым паветры часу, думаю, атрымаў кожны.

    Автор: Ірына МАЛЯЎКАСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)