20 Апреля, 2024 Суббота

Спаборніцтвы па хакеі "Залатая шайба" прайшлі ў Брагіне

  • 03 февраля 2017 Спорт Беларуская 0

    Сёлетняя зіма замацавала званне самай вясёлай і захапляючай пары года.  Гэта пацвярджаюць брагінчане, якія ўпэўнены, што снег і мароз – не падстава заставацца дома, а самы час для гульняў і забаў, і накіроўваюцца на свежае паветра за новымі ўражаннямі. А адной з запамінальных падзей мінулага тыдня стаў турнір па хакеі “Залатая шайба”, які  сабраў аматараў гэтага віду спорту на лядовай пляцоўцы Брагінскай ДЮСШ.

    Безумоўна, такія спаборніцтвы садзенічаюць умацаванню каманднага духу, вучаць вытрымцы, трэніруюць вынослівасць. Усё гэта юным хакеістам давялося прадэманстраваць на лёдзе.

    Як і чакалася, гульні прайшлі ва ўпартай і канкурэнтнай барацьбе.  Тым не менш, на  пляцоўцы панавала цёплая сяброўская атмасфера.  У выніку першае месца заняла каманда Брагінскай школы, другое –  Іялчанскай. Яны атрымалі дыпломы ад фізкультурна-спартыўнага  клуба “Ураджай” і салодкія падарункі ад РК ГА “БРСМ”. 

    Арганізатары спаборніцтваў ускладваюць на юных хакеістаў вялікія надзеі і спадзяюцца, што яны вернуцца з узнагародамі і з абласнога турніру.

    Автор: Вольга ПАЛЯШЧУКМаяк Палесся

Комментарии (0)