26 Апреля, 2024 Пятница

Актыўны адпачынак – гэта здорава!

  • 27 октября 2017 Спорт Беларуская 0

    Велапрабег арганізаваны аддзелам адукацыі, спорту і турызму, аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Слуцкага райвыканкама пры падтрымцы Слуцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў.

    Іна Сцяпанаўна Алдухова і Уладзімір Уладзіміравіч Сарокін, настаўнікі фізічнай культуры і здароўя СШ №10 імя С.Ф. Рубанава, лічаць такія мерапрыемствы добрым пачынаннем, удзельнічаюць з ахвотай. Велапрабег – гэта здорава, асаблівы настрой, новыя эмоцыі, стасункі. А хто, як не настаўнікі, пакажа добры прыклад дзецям, як можна праводзіць вольны час.

    Прадстаўнікоў прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый раёна сабралася на старт каля 80 чалавек, у іх ліку работнікі Слуцкага райвыканкама, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, старшыні сельвыканкамаў,  прафсаюзных пярвічак і іншыя. На пляцоўцы каля Лучнікоўскага цэнтра культуры спартсменаў вітаў старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Аляксеевіч Ражанец, пажадаў добрага настрою, лёгкага фінішу.

    Случчанін Павел Голуб разам з сябрам Ільёй выкарыстоўваюць любы пагожы дзень для велапрагулкі, праязджаюць 30 – 40 кіламетраў. Такі занятак спрыяе падтрыманню добрай фізічнай формы, дазваляе быць, што называецца, у тонусе. А ў здаровым целе, як вядома, – здаровы дух. Вырашлі праверыць свае сілы і ў такое невясёлае надвор’е.

    Маршрут працягласцю 32 кіламетры праехалі за пару-тройку гадзін. Дружна стартавалі ад Лучнікоўскага цэнтра культуры, праследавалі да вёскі Мусічы. А тут ужо веласіпедыстаў чакалі ў Доме культуры. Гасцінныя работніцы ўстановы культуры падрыхтавалі да прыёму стомленых гасцей гарачы чай, каву, розныя прысмакі. Нават ваду спецыяльную знайшлі: на бутэлечках намаляваны веласіпедыст. Удзельнікі  велапрабегу весела абмяркоўвалі сваю суботнюю прыгоду, рабілі сэлфі, падсілкоўваліся. Атрымаўшы дадатковы запас энергіі, падзякаваўшы за добра арганізаваны піт-стоп, праз Леткаўшчыну і Маяк вярталіся ў Лучнікі. А там іх таксама прымалі з гарачымі напіткамі і выпечкай.

    Дзень прайшоў выдатна, настрой цудоўны, велапрабегам быць! Такое меркаванне выказвалі ўдзельнікі раённага веласіпеднага тура.

    У наступны раз далучайцеся і вы, паважаныя чытачы.

    Автор: Ірына ВЕЧАРСлуцкий край
    Теги: 

Комментарии (0)