26 Апреля, 2024 Пятница

10-летие учреждения отметили концертом «В гостях у Ледового дворца»

  • 03 марта 2018 Спорт Беларуская 0

    Ужо некалькі гадоў запар у святочныя дні Лядовы палац радаваў гледачоў выдатнымі казкамі на лёдзе.

    Сёлета ж аматараў фігурнага катання і добрых спеваў запрасілі на канцэрт. Нагода больш чым сур’ёзная: установе 10 гадоў.

    Падчас канцэрта на лёд выходзілі юныя зоркі фігурнага катання, некаторыя з іх ужо ўключаны ў склад нацыяльнай зборнай, а некаторыя толькі спрабуюць першыя скачкі.

    Падчас канцэрта трансліраваліся ўрыўкі з фільма «Гульні на выраст», які зняў тэлеканал БТ-5 пра Пружанскую ДЮСШ №2, а таксама фотаздымкі з вялікага мноства спаборніцтваў, на якіх пружанскія фігурысты і хакеісты станавіліся пераможцамі і прызёрамі.

    Трэнерскі склад школы адрозніваецца адказнасцю і прафесіяналізмам, а такія спецыялісты, як трэнер па фігурным катанні Вольга Уважаная і трэнер па хакеі Дзяніс Хадаровіч, займаюцца з пружанскімі дзецьмі з першых дзён работы ўстановы.

    Усе выступленні фігурыстаў суправаджаліся спевамі артыстаў эстраднай студыі «Меладзін».

    Вучні і настаўнікі спартыўнай школы яшчэ раз прадэманстравалі свой высокі клас.

    Кацярына Пашкевіч. Фота Сяргея Талашкевіча.

    Автор: Кацярына ПашкевічРаённыя будні

Комментарии (0)