25 Апреля, 2024 Четверг

Радыё "Беларусь"

СМИ Беларуси Радио Радыё "Беларусь"

Радыё "Беларусь" з'яўляецца структурным падраздзяленнем Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Нашы пазыўныя гучаць у міжнародным эфіры з 11 мая 1962 года. Першапачаткова перадачы былі толькі на беларускай мове, а ў 1998 годзе радыё пачулі на рускай і англійскай мовах. З 2006 года радыё пачало вяшчанне на польскай мове. З 2010 года ў эфір сталі выходзіць праграмы на французскай і іспанскай мовах, а ў 2012 - на кітайскай.

Вяшчальная сетка Радыё сёння - гэта кругласутачнае вяшчанне на васьмі мовах, даступнае на нашым сайце ў рэжыме рэальнага часу, а таксама праз спадарожнікі HotBird, Galaxy 19 і ABS-2 (рэкамендацыі па прыёме глядзіце тут). Акрамя таго, Радыё "Беларусь" можна слухаць прыгранічных раёнах у FM-дыяпазоне:

Брэст - 96.4 МГц

Гродна - 96.9 МГц

Свіслач - 100.8 МГц

Геранёны - 99.9 МГц

Браслаў - 106.6 МГц

Мядзель - 102.0 МГц

У праграмах нашага Радыё:

выпускі навін і інфармацыйна-аналітычныя выпускі;радыёсустрэчы з дзяржаўнымі, палітычнымі, грамадскімі і рэлігійнымі дзеячамі; вучонымі, пісьменнікамі і музыкантамі, майстрамі мастацтва і народнай творчасці; спартсменамі;праграмы пра гісторыю, культуру, духоўныя каштоўнасці беларускага народа. 

Паказваючы розныя аспекты жыцця дзяржавы, мы стараемся надаваць увагу і звычайным штодзённым клопатам беларускай сям'і, радавога грамадзяніна.

Прыярытэтны накірунак музычнай палітыкі - папулярызацыя найлепшых узораў народнай, класічнай і сучаснай беларускай музыкі.
Радыё дынамічна развіваецца, яно аснашчана сучасным абсталяваннем, наш калектыў спалучае маладосць і вопыт, што дазваляе генерыраваць новыя творчыя ідэі і ўвасабляць іх у жыццё.

З 3-га студзеня 2005 году Радыё "Беларусь" пачало вяшчанне ў Інтэрнэце на англійскай мове ў рэжыме рэальнага часу 5 гадзін за суткі, зараз гэта 22 гадзіны за суткі двума блокамі на англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай і кітайскай мовах.Слухайце нас на нашым сайце:

- у рэжыме рэальнага часу - з 15.00 да 20.00, а таксама з 02.00 да 07.00- паўторы блокаў - з 20.00 да 01.00, з 07.00 да 12.00, з 12.00 да 14.00 па мясцовым часе.

Наша Радыё - гэта крыніца аб'ектыўнай і поўнай інфармацыі пра Рэспубліку Беларусь у эфіры і Інтэрнеце!

Анкета СМИ

  • Область
    Минская
  • Район
    Минский
  • Город
    Минск
  • Тип СМИ
    Радио
  • Вид СМИ
    Электронное СМИ
  • Тематика
    Информационно-аналитическая
  • Язык
    Беларуская
  • Главный редатор
    Гальпяровіч Навум Якаўлевіч
  • Учредители
  • Тираж
  • Распространение
  • Периодичность выхода
    Ежедневное, круглосуточное вещание
  • Обьём печатных листов
  • Размер
  • Цветность
  • Адрес
    220807, вул. Чырвоная, 4 г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
  • Телефон
    +375172844277
  • Электронная почта
    radio_belarus@tvr.by
  • Сайт
    http://radiobelarus.tvr.by/be