Гісторыя стварэння дзяржаўнай падаткавай службы ўкладваецца ў невялікі гістарычны адрэзак часу — 27 гадоў. Сёння падаткавыя органы з'яўляюцца надзейным звяном складанага дзяржаўнага механізму, якое выконвае адказную задачу па забеспячэнні фінансавай і эканамічнай стабільнасці краіны. Фарміруючы звыш 70% даходаў бюджэту, падаткі з'яўляюцца гарантам дабрабыту дзяржавы і грамадства. Аднак падаткі — гэта не толькі грашовыя сродкі, якія паступаюць у бюджэт, але перш за ўсё ўсвядомленая пазіцыя, удзел кожнага з нас у фінансаванні агульных выдаткаў на развіццё эканомікі і сацыяльнай сферы, на выплату заработнай платы, пенсій, дапамог, для развіцця сельскай гаспадаркі, будаўніцтва жылля, дарог, камунікацый і выканання іншых сацыяльных праграм. Подробнее
– Шчырыя словы падзякі дасылаю на адрас рэдакцыі газеты «Новае жыццё», – такімі словамі пачынаецца пісьмо ад жыхаркі г. Барысава Галіны Герасімаўны Іода (Кіеня). – Заўсёды з захапленнем чытаю артыкулы ў рубрыцы «Гісторыя Навагрудчыны ў старым альбоме». Разумею, колькі лёсаў, столькі і гісторый, і кожная з іх – гэта агульная гісторыя Навагрудчыны. Я таксама вырашыла расказаць пра лёс маёй матулі, пра яе след на Навагрудскай зямлі. Подробнее
Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня ў Беларусі адзначаецца Дзень моладзі. Свята юнае ва ўсіх адносінах – афіцыйна ў каляндар беларусаў яно ўвайшло ў 1998 годзе. Подробнее
26 чэрвеня адвакатуры Беларусі споўнілася 95 гадоў. У гэту дату ў 1922 годзе трэцяя сесія ЦВК БССР прыняла першае палажэнне аб адвакатуры.Асновы ж беларускай адвакатуры бяруць пачатак у XVI стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Першыя прававыя нормы аб адвакатах утрымліваліся ў Статуце 1529 года. Подробнее
С 4 по 6 августа на территории прихода храма Святой Живоначальной Троицы аг. Солтановщина Несвижского благочиния прошёл слёт детей из приютов и детских домов семейного типа, на который собрались 60 человек. За время слёта были отслужены две литургии, во время которых все участники слёта причастились святых Христовых Тайн. Подробнее
24 чэрвеня ў аг. Шчорсы прайшло свята «Рыбалка ў графа Храптовіча», заснаванае на мясцовым гістарычным матэрыяле, якое ўключала конкурс рыбакоў, гастранамічны тур, майстар-класы, канцэрт і інш. Арганізатар мерапрыемства – Шчорсаўскі сельскі дом культуры-цэнтр тэатральнай творчасці. Подробнее
Чалавеку ўласціва марыць, праектаваць сваю будучыню. Шчаслівы той, чые мары спраўджваюцца. Мара Максіма Віктаравіча Абрамчыка збылася. А марыў ён аб тым, што абавязкова будзе працаваць у лясной гаспадарцы. Сёння ён інжынер па лесанарыхтоўцы і перапрацоўцы ДЛГУ «Навагрудскі лясгас». Подробнее
Пад такой назвай напрыканцы чэрвеня ў гістарычна-краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства, прымеркаванае да 30-годдзя з дня смерці заслужанай настаўніцы БССР Ніны Рыгораўны Лівенцавай. На вечары памяці прысутнічалі муж Аляксандр Якаўлевіч Лівенцаў, сын Сяргей і дачка Вольга, былыя калегі, з якімі яна прапрацавала не адзін год, выпускнікі сярэдняй школы №2, сябры і знаёмыя. Подробнее
8 ліпеня праваслаўныя вернікі адзначаюць Дзень памяці святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх – праваслаўных заступнікаў шлюбу, жыццё якіх з’яўляецца прыкладам любові і вернасці для ўсіх сямейных пар. З нагоды свята ў Навагрудку ўпершыню адбылася сумесная акцыя ДАІ і Навагрудскай епархіі, прысвечаная Дню сям’і, кахання і вернасці. Подробнее
Лета – цудоўная пара. Час, калі можна адпачыць ад вучэбных заняткаў, набрацца сіл і новых уражанняў. На базе СШ №4 працаваў летні аздараўленчы лагер «Вытокі», у якім 25 хлопчыкаў і дзяўчынак цікава і з карысцю правялі першы месяц летніх канікул. Подробнее