Калейдоскоп

Всего публикаций: 9551 Всего СМИ: 140
  • Служыць закону і дапамагаць людзям А. ШЛЯЖКО, Новае жыццё №49-2017 от 24 июня 2017 15 августа 2017 15:18 Калейдоскоп Беларуская

    Слова «пракуратура» для многіх асацыіруецца выключна з пакараннем. На самой справе органы пракуратуры выконваюць мноства функцый, галоўныя з якіх — забеспячэнне вяршэнства права, законнасці і правапарадку, абарона правоў і законных інтарэсаў грамадзян і арганізацый, а таксама грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў. Подробнее

  • Адказнасць і сумленнасць В. Навагран, Новае жыццё №49-2017 от 24 июня 2017 15 августа 2017 15:17 Калейдоскоп Беларуская

    Сяргей Уладзіміравіч Аляшкевіч прыйшоў на працу ў пракуратуру Навагрудскага раёна пяць гадоў таму. Як прызнаецца, па першым часе адсутнасць вопыту кампенсавалася цікавасцю да прафесіі і шчырым жаданнем працаваць. Дапамагалі парады і падтрымка старэйшых калег.Цяпер С.У. Аляшкевіч — старшы памочнік пракурора Навагрудскага раёна і заслужана лічыцца кампетэнтным і адказным супрацоўнікам. Подробнее

  • Гісторыя Навагрудчыны ў старым альбоме В. Пісар, Новае жыццё №49-2017 от 24 июня 2017 15 августа 2017 15:11 Калейдоскоп Беларуская

    Наступныя нашы ўдзельнікі конкурсу «Гісторыя Навагрудчыны ў сямейным альбоме» Вера Канстанцінаўна і Фёдар Піліпавіч Гнілякевічы жывуць у адной з самых старажытных вёсак нашага раёна — вёсцы Асташына. Гісторыя жыцця сям’і Гнілякевічаў захоўваецца ў фатаграфіях, якія месцяцца не толькі ў сямейных альбомах, але і ў рамках на сценах вялікага пакоя. За кожнай з іх карпатлівая і адданая праца гэтых людзей, вядомыя і невядомыя старонкі гісторыі вёскі. Подробнее

  • Такое не забываецца! В. Пісар, Новае жыццё №49-2017 от 24 июня 2017 15 августа 2017 15:10 Калейдоскоп Беларуская

       Ёсць у календары даты, якія навечна ўпісаны ў летапіс нашай краіны. 76 год таму 22 чэрвеня 1941 года пачалася самая жудасная вайна ХХ стагоддзя, якая забрала больш за 27 мільёнаў жыццяў. 3 гады, 10 месяцаў і 18 дзён вялася вайна з фашысцкімі захопнікамі. Доўга і ўпарта ішлі нашы салдаты да Перамогі, праліваючы кроў, развітваючыся назаўсёды са сваімі аднапалчанамі. Подробнее

  • «Чароўны востраў кветак» А. ПЯТРОВА, Новае жыццё №48/2017 от 21 июня 2017 15 августа 2017 14:47 Калейдоскоп Беларуская

    Так называецца летні аздараўленчы лагер з дзённым прабываннем, які працуе  ў яслях-са­дзе №11 г. Навагрудка. Да таго ж, гэта адзіны лагер, які дзейнічае ў гэтым годзе на базе ўстановы да­школьнай адукацыі.  Наведваюць яго 10 выхаванцаў 6-гадовага ўзросту. Дзякуючы прафесіяналізму і майстэрству педагогаў, для дзяцей кожны дзень ператвараецца ў казку і сапраўдныя прыгоды. Подробнее

  • З мэтай абмену вопытам А. ПЯТРОВА, Новае жыццё №48/2017 от 21 июня 2017 15 августа 2017 14:46 Калейдоскоп Беларуская

    Напрыканцы мінулага тыдня на базе Навагрудскага раёна прайшоў абласны семінар дырэктараў раённых Цэнтраў культуры і народнай творчасці, Цэнтраў (Палацаў) культуры раённых цэнтраў, кіраўнікоў аддзелаў метадычнай работы па тэме: «Анімацыя як альтэрнатыўны накірунак культурна-забаўляльнай дзейнасці. Комплексныя рэкрэацыйныя праграмы ва ўстановах культуры Навагрудскага раёна». Подробнее

  • Удасканаліць супрацоўніцтва Н. КАВАЛЕВІЧ, Новае жыццё №48/2017 от 21 июня 2017 15 августа 2017 14:45 Калейдоскоп Беларуская

    14 чэрвеня ў г. Навагрудку адбылася стартавая канферэнцыя мясцовай ініцыятывы «Развіваем турызм на Навагрудчыне разам!», якая рэалізуецца ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам (ЕС) і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН (ПРААН). У ходзе канферэнцыі ўдзельнікі вывучылі перадавы вопыт і метады работы мясцовых супольнасцей па пытаннях арганізацыі ўзаемадзеяння і дыялогу. Подробнее

  • Прафесія і прызванне В. Навагран, Новае жыццё №47/2017 от 17 июня 2017 15 августа 2017 14:33 Калейдоскоп Беларуская

    З самага нараджэння і на працягу ўсяго жыцця чалавек мае патрэбу ў кваліфікаванай медыцынскай дапамозе. Невыпадкова прафесія ўрача  з'яўляецца адной з самых важных і запатрабаваных. Подробнее

  • Сапраўдная дапамога – у справах В. НАВАГРАН, Новае жыццё №47/2017 от 17 июня 2017 15 августа 2017 14:28 Калейдоскоп Беларуская

    Таварыства Чырвонага Крыжа – адна з самых старэйшых грамадскіх арганізацый. Яе гісторыя на тэрыторыі Беларусі пачалася яшчэ ў 1867 годзе ў рамках Расійскага таварыства апекі над параненымі і хворымі воінамі. Афіцыйнай датай стварэння добраахвотнага рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа» лічыцца 1921 год.Аказанне медыка-сацыяльнай і гуманітарнай дапамогі, падтрымка ў надзвычайных сітуацыях, дапамога бежанцам і асобам, якія шукаюць прытулку, процідзеянне гандлю лю­дзьмі, правядзенне мерапрыемстваў па прафiлактыцы распаўсюджвання сацыяльна значных захворванняў (ВІЧ/СНІДу, туберкулёзу) – вось далёка не поўны пералік задач, якія вырашае  арганізацыя. Яе дзейнасць грунтуецца на добраахвотных ахвяраваннях грамадзян, членскіх узносах і спонсарскай дапамозе арганізацый і ўстаноў, на міжнародным супрацоўніцтве. Подробнее

  • «Вясёлы пчальнік» А. ПЯТРОВА, Новае жыццё №49-2017 от 24 июня 2017 15 августа 2017 15:25 Калейдоскоп Беларуская

    Завяршаецца першы этап летняй аздараўленчай кампаніі гэтага года. У першую змену ў лагеры «Свіцязь» прайшлі аздараўленне 167 дзяцей, у лагеры з кругласутачным прабываннем спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы – 40 выхаванцаў, у аздараўленчых лагерах з дзённым прабываннем на базе ўстаноў агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі адпачылі 399 хлопчыкаў і дзяўчынак, 169 рабят аздаравіліся ў трох спартыўных лагерах, якія працавалі на базе вучэбна-спартыўных устаноў. Працягваюць работу дванаццаць лагераў працы і адпачынку, якія наведваюць 262 падлеткі.Чарговы матэрыял рубрыкі «Лета-2017» мы прысвячаем пры­школьным лагерам. Кожны з іх – непаўторны, са сваімі асаблівасцямі і «фішкамі». Педагогі ўстаноў прыклалі шмат намаганняў, каб юныя навагрудчане не толькі выдатна адпачылі, аздаравіліся, але і даведаліся шмат новага. Подробнее